Уладзіслаў Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Уладзіслаў Гінтаўт-Дзевалтоўскі | |
Дата нараджэньня | 1857 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1925 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
Уладзіслаў Люцыян Францавіч Гінтаўт-Дзевалтоўскі (1857, Дзісенскі павет, Віцебская губэрня — 1925) — дзеяч народніцкага руху.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У час вучобы ў Віцебскай гімназіі прымаў удзел у рабоце вучнёўскага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 годзе быў выключаны з гімназіі. У канцы 1878 — пачатку 1879 гг. у Маскве, чалец аднаго з гурткоў «Зямлі і Волі».
7 сакавіка 1879 году арыштаваны па падазрэньні ў забойстве правакатара Н. Рэнштэйна. Эмігрыраваў за граніцу. У 1880 годзе у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасьці расейска-беларуска-польскай рэвалюцыйнай эміграцыі, быў загадчыкам эміграцыйнай бібліятэкі, падтрымліваў цесныя сувязі з радзімай.
Пры пасрэдніцтве Івана Тургенева рабіў першыя крокі ў літаратуры, з яго дапамогаю ў газэце «Порядок» надрукавана апавяданьне «Пяцьдзесят дзьве гадзіны на абломку ў адкрытым моры».
25 сьнежня 1881 году арыштаваны ў Харкаве. 4 сьнежня 1882 году Маскоўскім акруговым судом апраўданы. 20 чэрвеня 1883 году па абвінавачаньні ў палітычнай нядобранадзейнасьці высланы на 3 гады ў Заходнюю Сыбір, дзе і застаўся жыць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. Т. 3. Вып. 2. — М., 1934.
- Снытко, Т. Г. Русское народничество и польское общественное движение 1865—1881 г. — М., 1969.
- Троицкий, Н. А. Безумство храбрых: Русские революционеры и карательная политика царизма 1866—1882 гг. — М., 1978. — С. 320.
- Чарапіца, В. Гінтаўт-Дзевалтоўскі Уладзіслаў Люцыян Францавіч / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 6.