Перайсьці да зьместу

Уладзімер Карызна (кампазытар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Карызна
Дата нараджэньня 30 верасьня 1962 (62 гады)
Месца нараджэньня Опса Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз кампазытараў[d]
Бацька Уладзімер Карызна
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карызна.

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Кары́зна (нар. 30 верасьня 1962, мястэчка Опса Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці БССР) — беларускі кампазытар.

Пасьля школы скончыў музычную вучэльню, служыў у войску.

У 1990 року скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спэцыяльнасьці „кампазыцыя“ прафэсара Яўгена Глебава. Сябра Беларускага саюзу кампазытараў (1991).

Працаваў на Беларускім тэлебачаньні (1995—1997), кінастудыі „Беларусьфільм“ (1998—1999). З 2005 року працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднаньня „Прэм’ера“ Вышэйшага дзяржаўнага коледжу сувязі.

Працуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Ўладзімера Карызны-старэйшага, сымфанічныя паэмы, інструмэнтальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песьняў, творы для дзяцей, песьні.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ляўрэат рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песьні 1989, 1990 рр.
  • II прэмія і ганаровы прыз Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай на II рэспубліканскім конкурсе вайскова-патрыятычнай песьні 1995 року.
  • Пераможца рэспубліканскага конкурсу песьняў, прысьвечаных гораду Менску (1999)
  • Аўтар песьні-пераможцы на Ўсерасейскім конкурсе салдацкай песьні ў намінацыі „Песьні сучасных аўтараў“ (2002)
  • Уладальнік дыплёму і спэцпрызу „Найлепшая песьня X Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд»“ (2011)
  • Граматы Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Беларусі

Жанаты, жонка Сьвятлана — піяністка. Старэйшая дачка Настасься — скрыпачка[1], сын Іван — віялянчэліст, [2].

  1. ^ Чэмер, Мікола (6 студзеня 2017) На сувязі. Настаўніцкая газэтаПраверана 3 лютага 2021 г.
  2. ^ Надзея Бунцэвіч. Карызна-бэнд // Культура. — 20—27 кастрычніка 2012. — № 42 (1064).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]