Уладзімер Немчанка
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Уладзімер Немчанка (? — 26 красавіка 1945) — беларускі вайсковец, удзельнік Другой сусьветнай вайны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да вайны жыў у Навабеліцкім раёне Гомелю, вучыўся ў сярэдняй школе №4. У пачатку вайны ўступіў у Гомельскі полк народнага апалчэньня. На пачатку 1942 г. патрапіў на прымусовыя работы ў Нямеччыну, потым у канцэнтрацыйны лягер на высьпе Ўзедом. Палонныя абслугоўвалі сакрэтны навуковы цэнтар і ракетную базу (фактычна — першая ў гісторыі база такога кшталту), а таксама ваенны аэрадром. Уладзімер добра ведаў нямецкую мову, актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы пабегу. 8 лютага 1945 г. 10 палонных, з удзелам Уладзімера, начале з М. Дзевятаевым, захапілі нямецкі бамбардзіроўшчык і зьдзейсьнілі пералет на тэрыторыю захопленую Савецкім войскам, што было адзіным выпадкам у гісторыі Другой сусьветнай вайны. Страціўшы ў палоне адно вока[1] Уладзімер, дамогся накіраваньня на фронт, атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі за удзел у фарсіраваньні Одэру, стаўся камандзірам кулямётнага аддзяленьня, загінуў 26 красавіка 1945 г. Пахаваны у г. Эбэрсвальдэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кривоногов И.П. Побег или смерть // Родина зовёт. Записки офицера Советской Армии. — Горький: ГКИ, 1963
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |