Уладзімер Кіслы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 14:40, 9 чэрвеня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Уладзімер Кіслы (нарадзіўся ў 1957 годзе, в. Дубна Мастоўскага раёну) — мастак і рэстаўратар.

Адукацыя

Скончыў Геаграфічны факультэт БДУ ў 1979 годзе.

Праца

З 1983 году працуе мастаком і рэстаўратарам музэя гісторыі рэлігіі ў Горадні. Майстэрству рэстаўрацыі вучыўся ў Менску, Варшаве, Рызе, Львове. Выратаваў сотні абразоў і іншых твораў сакральнага мастацтва. Наладзіў шмат аўтарскіх выстаў як жывапісец. Узнагароджаны ордэнам «Заслужаны для культуры польскай» за адшуканьне крыпты караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вёсцы Воўчын на Брэстчыне ў 1991 годзе.

Вонкавыя спасылкі