Уладзімер Здановіч
| Уладзімер Здановіч | |
| Кіраўнік пастаяннай камісіі ПП НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы і навучна-тэхнічным прагрэсе | |
|---|---|
| 16 лістапада 2004 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 15 сакавіка 1959 (66 гадоў) в. Застаўе, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Уладзімер Мацьвеевіч Здановіч (нарадзіўся 15 сакавіка 1959 году ў вёсцы Застаўе) — кіраўнік пастаяннай камісіі ПП НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы і навучна-тэхнічным прагрэсе. Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, радыёфізык; Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, мэнэджар сацыяльнай сфэры. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Магістар пэдагогікі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, інжынэрам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, выхавальнікам Бязьдзескай сярэдняй школы, намесьнікам дырэктара Крэмноўскай васьмігадовай школы, настаўнікам Ліпніскай васьмігадовай школы, Дарагічынскай сярэдняй школы, дырэктарам гімназіі ў горадзе Дарагічыне Берасьцейскай вобласьці.
Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. 16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічныму прагрэсе.
Жанаты, мае сына і дзьвюх дачок.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімер Здановіч Павысіць прэстыж мовы ў нашым грамадзтве // Зьвязда : Газэта. — 13 траўня 2008. — № 85 (26198). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Нарадзіліся ў Дарагічынскім раёне
- Беларускія палітыкі
- Беларускія настаўнікі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня