Перайсьці да зьместу

Украінцы Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Украінцы Польшчы (па-польску: Ukraińcy w Polsce) — адна з нацыянальных меншасьцяў Польшчы. Згодна зь зьвесткамі перапісу насельніцтва 2011 году ўкраінцамі назвалі сябе 51 001 асоба[1].

Рэгіёнам кампактнага пражываньня меншасьці ёсьць Вармінска-Мазурскае ваяводзтва і буйныя гарады, такія як Варшава (5—10 тыс. украінцаў), Кракаў (3 тыс.) і іншыя. Продкі ўкраінцаў адвеку стагодзьдзяў жылі ў гістарычных абласьцях Байкоўшчыны, Лемкаўшчыны, Падляшшы, Холмшчыны, Надсяньні. У 1947 годзе па рашэньні польскага ўраду была праведзена акцыя «Вісла» — прымусовае перасяленьне ўкраінцаў з паўднёва-ўсходніх зямель у глыб Польшчы: на паўночныя і паўночна-заходнія землі. Акцыя матывавалася тым, што ўкраінскае насельніцтва складала для атрадаў УПА вялікую матэрыяльную і чалавечую базу, што ўскладняла іх ліквідацыю. Асноўная маса ўкраінскага насельніцтва да гэтага часу яшчэ жыве расьсеяна на заходніх і асабліва паўночных тэрыторыях — у Альштынскім, Гданьскім, Кашалінскім і іншых ваяводзтвах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінцы Польшчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў