Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт
| Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт | |
| Український Католицький Університет | |
Пячатка | |
Лягатып | |
| Дэвіз | Nosce te ipsum |
|---|---|
| Дэвіз па-беларуску | Спазнай самога сябе |
| Заснаваны | 6 кастрычніка 1929, адноўлены ў верасьні 1994 |
| Тып | прыватны, грэка-каталіцкі |
| Прэзыдэнт | біскуп д-р Барыс Гудзяк |
| Рэктар | айцец д-р Багдан Прач |
| Колькасьць пэрсаналу | 105 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 49°49′23″ пн. ш. 24°02′15″ у. д.HGЯO |
| Горад | Львоў |
| Краіна | Украіна |
| Знаходзіцца ў складзе | International Federation of Catholic Universities[d][1] і Central and East European Management Development Association[d] |
| Вэб-сайт | ucu.edu.ua |
| Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт на мапе Ўкраіны Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт | |
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт (па-ўкраінску: Український Католицький Університет) — усходні каталіцкі ўнівэрсытэт у Львове (Украіна), першы каталіцкі, адкрыты на постсавецкай прасторы, і першы, адкрыты ўсходнімі каталіцкімі цэрквамі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]6 кастрычніка 1929 року ў Львове заснаваная Грэка-каталіцкая багаслоўская акадэмія. Паколькі польскія ўлады не дазвалялі адкрыцьця сэкулярнага ўнівэрсытэту, акадэмія стала адзінай украінскай ВНУ на тэрыторыі другой Польскай рэспублікі і асяродкам украінскай культуры.
У верасьні 1939 пасьля прыходу Саветаў Акадэмія закрытая, студэнты арыштаваныя ці дэпартаваныя. 15 верасьня 1941, пасьля пачатку нямецкага наступу на СССР, царква Сьвятога Духа і бібліятэка акадэміі зьнішчаныя нямецкімі бамбаваньнямі. Навучаньне працягвалася пад акупацыяй, аднак зь вяртаньнем савецкай улады акадэмія закрытая, мноства выкладчыкаў і выпускнікоў трапілі ў лягеры. Функцыі акадэміі ў 1963 року пераняў Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт у Рыме.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Ўкраіны зьявілася магчымасьць аднаўленьня акадэміі. Яна была адкрытая ў верасьні 1994 року. 29 чэрвеня 2002 на ейнай аснове ўтвораны Ўкраінскі каталіцкі ўнівэрсытэт.
Падразьдзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў