Украіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2004 | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Нацыянальны адбор | |
Абраны артыст | Руслана |
Абраная песьня | Wild Dances |
Мова песьні | ангельская, украінская |
Кампазытар | Руслана |
Паэт | Руслана, Аляксандар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані |
Вынікі | |
Вынік у паўфінале | 2 месца, 256 ачкоў |
Вынік у фінале | 1 месца, 280 ачкоў |
Іншыя ўдзелы | |
2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012 · 2013 · 2014 |
На конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 Украіну прадставіла сьпявачка Руслана з кампазыцыяй «Wild Dances», зь якой у паўфінале конкурсу заняла 2 месца з 256 баламі, а ў фінале заняла першае месца з 280 баламі і выйграла конкурс песьні Эўрабачаньне-2004. Гэта была першая перамога Ўкраіны на гэтым конкурсе.
Нацыянальны адбор
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва Ўкраіне праводзіўся ўнутраны адбор. Была абрана песьня «Wild Dances», музыку да якой напісала сама Руслана, а словы напісала група паэтаў (Аляксандар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані) пры ўдзеле Русланы. Выканаўца абяцаў узяць на сябе выдаткі (бо ў Русланы да таго часу быў свой рэклямны бізнэс)[1]. Кандыдатам ад Украіны на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 была таксама Ані Лорак, але яна прадставіла сваю краіну толькі ў 2008 годзе[1].
Выканаўца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньняя творчасьць Русланы вытрымана ў рамантычным стылі. Прынцэса Вясны, як яе тады звалі, з далікатным голасам, сьпявала песьні пра каханьне, вясну, пачуцьці, радасьць, сьвет сноў, сьвяты. Баляда «Світанок» («Сьвітанак») прызнана найлепшай песьняй у 1998 годзе ва Ўкраіне. Руслана часта ўдзельнічала ў калядных музычных праектах.
У альбоме «Дзікія танцы» 2003 году на рамантычныя мэлодыі і тэксты моцна паўплывалі гуцульскія матывы. Яны навеяныя ўражаньнямі Русланы ад вандраваньня ў горы да гуцульскіх жыхароў і знаёмствам зь іх звычкамі. Уся прыгажосьць гэтага праекту адлюстравана ў кліпе на песьню «Ведаю я».
Галасаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|