Удзельнік:Lš-k./Слоўнічак
Выгляд
(Перанакіравана з «Удзельнік:Liashko/Слоўнічак»)
Трасянка-змагарска-беларускі слоўнічак ставіць за мэту пазбаўленьне тэкстаў беларускае Вікіпэдыі ад відавочных барбарызмаў ды непатрэбных змагарызмаў (новатвораў).
Барбарызм | Апісаньне | Па-беларуску |
адрэса[1] | украінізм, не фіксуецца ў слоўніках | адрас |
абшар[2] | палянізм | прастор |
выспа (у сэнсе вялікага востраву)[3] | палянізм, у беларускай толькі як невялікі востраў (часьцей за ўсё пяшчаны) | востраў |
выстава[4] | палянізм | выстаўка |
да гэтага часу[5] | калька, рус. | дагэтуль |
заробак[6] | палянізм | заработак |
іспыт[7] | украінізм | экзамэн, выпыт |
імпэратарка[8] | украінізм | імпэратрыца |
маецца[6] | у сэнсе «ёсьць», літаральна з рас. «имеется» | ёсьць |
напрыканцы[9] | украінізм, не фікс. у слоўніках | у канцы, пад канец |
неабходна[6] | русізм, літаральна з рас. «необходимо» | патрэбна, трэба |
паліць (цыгарэты, трубку)[10] | палянізм, не фіксуецца ў слоўніках | курыць |
пекны[11] | палянізм | харошы, прыгожы |
подзьвіг[12] | русізм | гераічны ўчынак |
прыблізна[6] | русізм | прыкладна, недзе |
турбота[13] | палянізм | клопата |
тым больш[6] | калька, русізм | пагатоў |
упрыгожаньне, упрыгожыць[14] | русізм | прыбор, прыбраць |
файны[15] | палянізм | гл. пекны |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 51.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 591.
- ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 155-156.
- ^ У. В. Анічэнка Нацыянальная і інтэрнацыянальная тэрміналогія беларускай мовы. // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш.. — Мінск: Юнипресс, 2005. — ISBN 985-474-560-0
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 591.
- ^ а б в г д Лёсік, Я. Збор твораў (1921—1930). С. 154—155.
- ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 190.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 726.
- ^ Трасянка-беларускі слоўнік
- ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 201.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 595.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 675.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 741.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 665.
- ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 595.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бушлякоў, Ю. Жывая мова / пад. рэд. Сяргей Шупа. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. — 294 с. — (Бібліятэка Свабоды). — ISBN 978-0-929849-62-1
- , Лёсік, Я. Збор твораў (1921—1930) / Уклад., прад. і камент. А. Жынкіна. — Мінск: Логвінаў, 2003. — 396 с. — 300 ас. — ISBN 985-6701-29-5
- Станкевіч, Я. Язык і языкаведа / рэд. Валер Булгакаў. — другое выданьне. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 1214 с. — ISBN 978-80-86961-23-1