Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Lš-k./Слоўнічак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Трасянка-змагарска-беларускі слоўнічак ставіць за мэту пазбаўленьне тэкстаў беларускае Вікіпэдыі ад відавочных барбарызмаў ды непатрэбных змагарызмаў (новатвораў).

Барбарызм Апісаньне Па-беларуску
адрэса[1] украінізм, не фіксуецца ў слоўніках адрас
абшар[2] палянізм прастор
выспа (у сэнсе вялікага востраву)[3] палянізм, у беларускай толькі як невялікі востраў (часьцей за ўсё пяшчаны) востраў
выстава[4] палянізм выстаўка
да гэтага часу[5] калька, рус. дагэтуль
заробак[6] палянізм заработак
іспыт[7] украінізм экзамэн, выпыт
імпэратарка[8] украінізм імпэратрыца
маецца[6] у сэнсе «ёсьць», літаральна з рас. «имеется» ёсьць
напрыканцы[9] украінізм, не фікс. у слоўніках у канцы, пад канец
неабходна[6] русізм, літаральна з рас. «необходимо» патрэбна, трэба
паліць (цыгарэты, трубку)[10] палянізм, не фіксуецца ў слоўніках курыць
пекны[11] палянізм харошы, прыгожы
подзьвіг[12] русізм гераічны ўчынак
прыблізна[6] русізм прыкладна, недзе
турбота[13] палянізм клопата
тым больш[6] калька, русізм пагатоў
упрыгожаньне, упрыгожыць[14] русізм прыбор, прыбраць
файны[15] палянізм гл. пекны
  1. ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 51.
  2. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 591.
  3. ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 155-156.
  4. ^ У. В. Анічэнка Нацыянальная і інтэрнацыянальная тэрміналогія беларускай мовы. // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш.. — Мінск: Юнипресс, 2005. — ISBN 985-474-560-0
  5. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 591.
  6. ^ а б в г д Лёсік, Я. Збор твораў (1921—1930). С. 154—155.
  7. ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 190.
  8. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 726.
  9. ^ Трасянка-беларускі слоўнік
  10. ^ Бушлякоў, Ю. Жывая мова. С. 201.
  11. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 595.
  12. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 675.
  13. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 741.
  14. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 665.
  15. ^ Станкевіч, Я. Язык і языкаведа. С. 595.