Тэхаскія рэйнджэры
| Тэхаскія рэйнджэры | |
Помнік рэйнджару | |
| Дата ўтварэньня | 17 кастрычніка 1835 |
|---|---|
| Управа | Тэхаскі Дэпартамэнт Грамадзкай Бясьпекі[d] |
| Сайт | dps.texas.gov/sec… (анг.) |
Тэхаскія рэйнджэры — паліцэйскае падразьдзяленьне ў штаце Тэхас (ЗША). Грунтуецца ў Остыне.
Тэхаскія рэйнджэры займаюцца расчыненьнем розных злачынстваў (ад забойстваў да карупцыі), дзейнічаюць як дэтэктывы, займаюцца аховаю Губернатара Тэхасу, адшукваюць уцекачоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першае падразьдзяленьне тэхаскіх рэйнджэраў было створана Стывенам Ф. Остынам у 1823 годзе (нефармальна) і афіцыйна арґанізавана ў 1835 годзе.
З 1935 году падразьдзяленьне стала выконваць функцыі дзяржаўнага Бюро расследаваньняў па штаце Тэхас.
Рэйнджэры бралі ўдзел у шматлікіх важных падзеях зь гісторыі Тэхасу і былі залучаны ў некаторыя вядомыя крымінальныя справы, — такія, як вышук стралка Джона Хардына, вышук рабаўніка банкаў Сэма Бэса і вышук знакамітых Боні і Кляйда.
Статыстыка стратаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыньнікі сьмерці наступныя:
| Чыньнік | Колькасьць |
|---|---|
| Выпадковасьць | |
| Напад | |
| Аўтамабільная аварыя | |
| Хвароба | |
| Стрэл | |
| Выпадковы стрэл | |
| Раненьне | |
| Зьбіта цягніком | |
| Зьбіта транспартным сродкам |