Перайсьці да зьместу

Тэрамцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрамцы
лац. Teramcy
Першыя згадкі: пер ад 1497годам
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Вышгарадзкі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 51°14′1″ пн. ш. 30°30′17″ у. д. / 51.23361° пн. ш. 30.50472° у. д. / 51.23361; 30.50472Каардынаты: 51°14′1″ пн. ш. 30°30′17″ у. д. / 51.23361° пн. ш. 30.50472° у. д. / 51.23361; 30.50472
Тэрамцы на мапе Ўкраіны
Тэрамцы
Тэрамцы
Тэрамцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тэрамцы (па-ўкраінску: Теремці) — сяло ў Вышгарадзкім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1986 году паселішча адміністрацыйна належала да Чарнобыльскага раёну, месьціцца ў міжрэччы Дняпра і Прыпяці.

Тэрамцы ня былі прыкметна забруджаныя радыёнуклідамі; выселеныя з-за аддаленасьці ад іншых «чыстых» рэгіёнаў. Але станам на 2020 год тут заставаліся 4 жыхары[1].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13-м кастрычніка 1497 году датаваны прывілей вялікага князя літоўскага Аляксандра кіеўскаму зямяніну Данілу Дзедкавічу на добры, якія раней трымаў нябожчык Сьцяпан Муцішыч[2][a]:

Сам Александръ, бож(е)ю м(и)л(о)стью.

Билъ намъ чолом земѧнинъ киевъскии Данило Дедковичъ… И просил нас, абыхмо тые имен(ь)ꙗ, што Степан Мȣтишич держал, дали емȣ на имѧ Кȣчуковъ а Лодыжичи, а Теремцы, а Белки и иные сельца и што здавна к тому прислȣхало_...и мы вси тые имен(ь)ꙗ вышеиписаные з ласки нашое дали Данилȣ Дедковичȣ вечно и непорȣшно емȣ и его жоне, и потом бȣдȣчим ихъ счадкомъ, с пашными землѧми и з бортными, и з дан(ь)ми, и съ ωзеры и з реками, и з бобровыми гоны и зъ езы, и съ сеножат[ь]ми, и со всими входы и приходы, и со всимъ с тымъ, што здавна к томȣ прислȣхало, и какъ Степанъ Мȣтишич держал…

П(и)сан в Мозыры, | в лет(о) 7006, м(е)с(ѧ)ца ωк(тѧбрѧ) 13 день. Индиктъ 1

17 лютага 1537 году пан Леў Палазовіч, дваранін каралеўскі, уладальнік добраў Тэрамцы і Ладыжычы, судзіўся «о езы и берега его Теремскии и Лодыжицкии» з панамі Івашэнцавічамі, пані Зьмітрыевай, панамі Макарам і братамі ягонымі, якія ўважалі іх «своими отчизными берегами Опачичинскими»[3].

У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года названае сяло Тэрамцы паноў Палазовічаў. Патужнікі Тэрамцы «повинни стацей и подводы давати и держати при замку» ў складзе Чарнобыльскай нядзелі[b][4].

Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у т. л. Оўруцкі павет, у складзе якога і Тэрамцы) было далучана да Кароны Польскай[5].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ян Фрыдэрык Сапега (1746).

Згаданая вёска Тэрамцы (Teremce) Чарнобыльскага маёнтку кашталяна троцкага пана Яна Фрыдэрыка Сапегі ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету на 1734 год[6].

Паводле тарыфу 1754 года, з 33 двароў[c] (×6 — каля 198 жыхароў) вёскі Тэрамцы, як і раней, прыналежнай да чарнобыльскіх добраў, «do grodu» (Оўруцкага замку) выбіраліся 5 злотых і 4 з паловай грошы, «na milicję»[d] 20 злотых, 18 грошаў[7].

Габрэйскі перапіс 1765 году засьведчыў пражываньне ў Тэрамцах 2 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[8]. У перапісах 1778 і 1784 гадоў зьвестак пра іх ужо няма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Тэрамцы апынуліся ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышльскага павету Кіеўскай губэрні.

Сяло Тэрамцы названае ў пераліку пацярпелых ад Галадамору 1932 — 1933 гадоў[9].

  1. ^ Расейскія аўтары найноўшага выданьня кнігі 6 Мэтрыкі ВКЛ абралі ў 2012 г. старое імпэрскае найменьне для краю — «Западная Россия». Такое вось іх рэальнае стаўленьне да суседзяў.
  2. ^ Нядзелі альбо чэргі (у кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.
  3. ^ Усяго налічвалася «szesnastka (dymu), puł szesnastki i chałup trzy», а 1 дым у той час — 320 двароў.
  4. ^ Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
  1. ^ 1986 — 2010// «Український тиждень» Праверана 31 січня 2011 г. Архіўная копія ад 1 травня 2011 г.
  2. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России — Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов — Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. № 236
  3. ^ Малиновский И. А. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского. — Томск, 1901. С. 336—337
  4. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 587 — 588
  5. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
  6. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 282 — 283
  7. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 186; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  8. ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 711
  9. ^ Перелік населених пунктів, що постраждали від Голодомору 1932—1933 (Київська область)
  • Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)