Перайсьці да зьместу

Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Корт імя Філіпа Шатрые — адзін з кортаў Ралян Гаросу.

Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 4 жніўня на кортах Ралян Гаросу[1]. Удзел бралі 172 спартоўцы[2]. На тэнісных турнірах у адзіночным разрадзе былі згуляныя шэсьць раўндаў, а ў парным разрадзе раўндаў налічвалася пяць. У міксьце згулялі толькі чатыры раўнды. Усе адзіночныя матчы складаліся з трох сэтаў з звычайным тайбрэйкам у кожным сэце, уключна з апошнім сэтам[3]. Ува ўсіх парных спаборніцтвах замест трэцяга сэту быў згуляны матч-тайбрэйк. Турнір у Парыжы быў першым за доўгі час алімпійскім турнірам, які ладзіўся на грунтовых кортах. Апошнім разам матчы на такім пакрыцьці гуляліся ў Барсэлёне ў 1992 годзе[3]. Былі разыграныя 5 камплектаў мэдалёў.

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч Сьцяг Гішпаніі Карляс Алькарас Сьцяг Італіі Лярэнца Музэцьці
Жанчыны Сьцяг Кітаю Чжэн Цыньвэнь Сьцяг Харватыі Донна Вэкіч Сьцяг Польшчы Іга Сьвёнтак
Мужчынскія пары Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Мэт’ю Эбдэн
Джон Пірз
Сьцяг ЗША ЗША
Остын Крайчэк
Раджыў Рам
Сьцяг ЗША ЗША
Тэйлар Фрыц
Томі Пол
Жаночыя пары Сьцяг Італіі Італія
Сара Эрані
Жасьмін Паоліні

Індывідуальныя нэўтральныя атлеты
Міра Андрэева
Дзіяна Шнайдэр
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Крыстына Букша
Сара Сарыбэс Торма

Мікст Сьцяг Чэхіі Чэхія
Томаш Махач
Катарына Сінякова
Сьцяг Кітаю Кітай
Чжан Чжычжэнь
Ван Сіньюй
Сьцяг Канады Канада
Фэлікс Ажэ-Альясім
Габрыела Даброўскі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]