Трыграф
| Трыграф | |
| шматграф | |
Прыклад | |
| Арыгінальная назва | ад стар.-грэц. τρι і стар.-грэц. γράφω |
|---|---|
| Складаецца з | 3 літар |
| Прыклады | Sch |
| катэгорыя · усе шматграфы | |
Трыгра́ф (ад стар.-грэц. τρι — «тры» і стар.-грэц. γράφω — «пішу») — састаўны пісьмовы знак, які складаецца з трох літар і ўжываецца для абазначэньня на пісьме фанэм і іхных асноўных варыянтаў: напрыклад, ням. sch у слове das Schloß, які абазначае гук [ʃ], франц. eau у словах eau, château.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У мовах з даўняй пісьмовай традыцыяй трыграфы ўзьнікаюць стыхійна дзякуючы зьмене гукавога складу мовы. Напрыклад, трыграф sch у ангельскай мове паўстаў як абазначэньне гукавога комплексу /skh/, які перайшоў пасьля ў [ʃ], у нямецкай той жа трыграф пазначаў першапачаткова гукаспалучэньне /sx/.
У малодапісьмовых мовах трыграфы (разам з дыграфамі) уводзяцца вынаходнікам пісьменства для тых гукаў, якім не хапае літар у выкарыстаным альфабэце. Напрыклад гъь у абазінскай мове, хъу ў адыгейскай і кабардзіна-чаркескай мовах.
Статус у мове
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Звычайна трыграф разглядаецца як спалучэньне трох асобных літар, што адлюстроўваецца ў альфабэтным парадку артыкулаў у слоўніках і даведніках. Аднак у некаторых мовах дыграфы й трыграфы маюць уласнае месца ў алфавіце, напрыклад, вугорскі трыграф dzs, які пазначае гук [d͡ʒ].
Кірылічныя трыграфы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Трыграфы кірыліцы | |||
|---|---|---|---|
Лацінскія трыграфы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Трыграфы лацінкі | ||
|---|---|---|
Японскія трыграфы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ひょう
- ヒョウ
Карэйскі трыграф
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У карэйскім хангыле ёсьць толькі адзін трыграф — ㅹ. Ён складаецца са знаку ㅃ і з дыякрытычнага сымбаля кругу. Зьяўляецца тэарэтычным знакам для пазначэньня гуку */v̥/.