Трыбэрг-ім-Шварцвальд
Трыбэрг-ім-Шварцвальд | |||||
ням. Triberg im Schwarzwald | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1239 | ||||
Горад з: | 1330 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Бадэн-Вюртэмбэрг | ||||
Плошча: | 33,3 км² | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 4771 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 143,27 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 07772 | ||||
Паштовы індэкс: | 78098 | ||||
Нумарны знак: | VS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°7′51″ пн. ш. 8°13′54″ у. д. / 48.13083° пн. ш. 8.23167° у. д.Каардынаты: 48°7′51″ пн. ш. 8°13′54″ у. д. / 48.13083° пн. ш. 8.23167° у. д. | ||||
Трыбэрг-ім-Шварцвальд на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Трыбэрг-ім-Шварцвальд | |||||
![]() | |||||
http://www.triberg.de |
Трыбэрг-ім-Шварцвальд (па-нямецку: Triberg im Schwarzwald) — горад на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэргу. Насельніцтва на 31 сьнежня 2011 году — 4771 чалавек. Важны турыстычны цэнтар у Шварцвальдзе.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню згадваецца ў 1239 годзе. У 1330 згадваецца як горад. З 1355 да 1797 належыў да Дому Габсбургаў, уваходзячы ў склад Пярэдняе Аўстрыі. У 1884 годзе, упершыню ў Нямеччыне, у Трыбэргу зьявілася вулічнае асьвятленьне.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Трыбэрскі вадаспад — найвышэйшы вадаспад у Нямеччыне
- Музэй Шварцвальду
- Паломніцкая царква Марыя-ў-Танэ
- Найбуйнейшы ў сьвеце Гадзіньнік зь зязюляй
- Руіны замку Трыбэрг
- Першая ў сьвеце паркоўка для мужчын
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трыбэрг-ім-Шварцвальд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў