Транспарт у Альбаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Некаторыя са значных аўтадарог Альбаніі

Транспарт у Альбаніі зьведаў сэрыю істотных зьмен за апошнія 20 гадоў пасьля разьвіцьця нацыянальнай інфраструктуры, як-то: будаўніцтва аўтадарог, разьвіцьця гарадзкога транспарту, паляпшэньня сыстэмы паветраных перавозак і гэтак далей. Гэтыя інавацыі згулялі важную ролю ў аздараўленьні нацыянальнай эканомікі.

Чыгунка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Speed-limits-ALB.svg

Першая чыгунка ў Альбаніі пабудавана ў 1947; яна злучыла марскі порт Дурэса з Тыранай і Эльбасанам. Працягласьць чыгункі 447 км. Шырыня каляіны 1435 мм.

Адзіны чыгуначны шлях, які злучае Альбанію з астатнім сьветам, зьяўляецца лінія ШкодэрПадгорыца (сталіца Чарнагорыі). Гэтая аднакалейная лінія праходзіць уздоўж берага Скадарскага возера. Чыгуначны шлях быў пабудаваны ў пачатку 1980-х гадоў, рух па ім ажыцьцяўляўся зь 1986 да пачатку 1990-х гадоў. З 2004 году рух адноўлены. Пасажырскіх зносінаў няма, ходзяць толькі грузавыя саставы.