Перайсьці да зьместу

Томас Макдугал Брысбэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Макдугал Брысбэйн
Губэрнатар Новага Паўднёвага Ўэйлзу
1 сьнежня 1821 — 1 сьнежня 1825
Папярэднік Лаклан Маккуоры
Наступнік Ралф Дарлінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся23 ліпеня 1773(1773-07-23)[1]
Памёр27 студзеня 1860(1860-01-27)[1] (86 гадоў)
Адукацыя
Сужэнец Ганна Марыя Макдугал[d]
Дзеці Ізабэла Марыя Брысбэйн[d][1], Элеанор Аўстралія Брысбэйн[d][1], Томас Аўстраліюс Брысбэйн[d][1] і Генры Брысбэйн[d][1]
Бацька Томас Брысбэйн[d][1]
Маці Элеанора Брус[d][1]
Узнагароды

Генэрал-маёр Сэр То́мас МакДу́гал Бры́сбэйн (па-ангельску: Thomas Makdougall Brisbane; 23 ліпеня 1773 — 27 студзеня 1860) — брытанскі вайсковец, кіраўнік калёніі ў Аўстраліі і астраном.

Нарадзіўся 23 ліпеня 1773 году ў горадзе Ляргс, Шатляндыя. Атрымаў адукацыю астранома і матэматыка ў Эдынбурскім унівэрсытэце. Уступіў у шэрагі Брытанскай Арміі ў 1789 і зрабіў бліскучую кар’еру ў Фляндрыі, Вэст-Індыі, Гішпаніі і Паўночнай Амэрыкі. Быў на службе ў Артура Ўэлсьлі. У 1813 атрымаў званьне Генэрал-маёр. У лістападзе 1819 ажаніўся на Ганьне Марыі МакДугал.

Яго імя носіць горад Брысбэйн на ўсходнім узьбярэжжы Аўстраліі.

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. General Sir Thomas Makdougall-Brisbane, 1st Bt. // The Peerage (анг.)