Тафільдыевыя
Выгляд
| Тафільдыевыя | |
Tofieldia calyculata — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
| Атрад | Шальнікакветныя (Alismatales) |
| Сямейства | Тафільдыевыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Tofieldiaceae Takht. | |
Тафільдыевыя[1] (Tofieldiaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 4 роды і каля 28 відаў[2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Травы шматгадовыя, карэнішчавыя. Сьцябло з слаба разьвітым сьцябловым лісьцем або безь яго. Прыкаранёвае лісьце плоскае мечападобнае, лінейна-ланцэтнае, з паралельным жылкаваньнем. Кветкі дробныя, сабраныя ў шматкветкавае суквецьце цыліндрычнай формы, радзей адзінкавыя. Калякветнік шасьціскладны. Тычачак 6(9). Плод — каробачка[1].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджаныя ва ўмераных раёнах Эўразіі (асабліва ва Ўсходняй Азіі), у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі (паўночныя раёны і Анды)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Парфегов, В. И. (общ. ред.) Флора Беларуси: сосудистые растения. — М.: Беларуская навука, 2017. — Т. 3. — С. 10. — ISBN 978-985-08-2191-1 (рас.) (бел.)
- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |