Перайсьці да зьместу

Татарскія могілкі (Капыль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Татарскія могілкімогілкі ў Капылі, найстарэйшыя пахаваньні якіх адносяцца да другой паловы XIX стагодзьдзя[1].

Татарскія могілкі
Татарскія могілкі: агульны выгляд

Татары аселі ў Капылі ў пачатку XVI ст. Пасьля паразы крымскага ханства ў бітве пад Клецкам 5 жніўня 1506 года невялікія групы татараў сталі адступаць ад месца бітвы. У Капылі ваяры Анастасіі Слуцкай узялі іх у палон.

«Настасься, княгіня Слуцкая, сваіх баяр паслала перахапіць палахлівых татар. Шмат іх пад Капылём было забіта і горлам ля Пятровіч заплаціла мыта» (Мацей Стрыйкоўскі, XVI ст)[3].

Менавіта з палонных татараў стала складацца першае татарскае насельніцтва Капыля. Палонныя татары ахвотна прысягалі мясцовым князям Алелькавічам, атрымлівалі зямельныя надзелы з абавязкам несьці вайсковую службу ў ВКЛ. Яны здолелі перайсьці на мірны лад жыцьця, зрабіць добры ўнёсак у прамысловасьць мястэчка[4]. Гэтаму паспрыяла гарбарства — рамяство па вырабе скур для пашыву абутку.

Татарскія могілкі, Капыль
Татарскія могілкі, Капыль

Мясцовасьць у Капылі, дзе жылі татары, звалася Татарскі Лог. Ён знаходзіўся побач з гарадзкім замшчышчам, на беразе ракі Мажы. Напрыканцы XIX стагодзьдзя, на момант росквіту Капыля, колькасьць татараў у мястэчку налічвала каля сотні чалавек. У 1880-я для татараў быў закладзены мячэт і мізар. Паводле даных аб татарскай супольнасьці Капыля, сабраных у 1931 годзе, у мястэчку было 29 татарскіх сем’яў, у якіх пражывала 117 чалавек[5]. На жаль, мячэт, які разьмяшчаўся ў горадзе, да нашага часу не захаваўся. На месцы колішняй татарскай слабады зараз знаходзяцца дзіцячы садок і лазьня. На дадзены момант мізар — адзіны помнік даўняй татарскай абшчыны ў Капылі.

У цяперашні час мізар недагледжаны. Могілкі не ахоўваюцца як гісторыка-культурная каштоўнасьць, толькі нешматлікія пахаваньні маюць агароджу.

  1. ^ https://budzma.org/news/tatary-kapyli.html
  2. ^ https://budzma.org/news/tatary-kapyli.html
  3. ^ https://budzma.org/news/tatary-kapyli.html
  4. ^ https://budzma.org/news/tatary-kapyli.html
  5. ^ https://budzma.org/news/tatary-kapyli.html
  6. ^ https://budzma.org/news/tatary-kapyli.html