Перайсьці да зьместу

Тану-Ала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тану-Ала
Найвышэйшы пункт
Вышыня 3061 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня
  • 1300 км
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Тува
Кантынэнт Азія
Краіна
Горная сыстэма Алтайскія горы

Тану́-Ала́ (па-расейску і па-тувінску: Танну-Ола) — горная сыстэма (хрыбет) у Паўднёвай Сыбіры, на поўдні Тувы. Складаецца з усходняй і заходняй частак. Хрыбет цягнецца з усходу на захад уздоўж мяжы з Манголіяй. Сярэдняя вышыня — 2500—2700 м. Даўжыня прыкладна 300 км.

Вяршыні зь вечнымі сьнягамі адсутнічаюць. Паўночныя схілы, якія зьяўляюцца водападзелам для Енісею і пакрытыя кедрава-лістоўнічнай тайгой, зьвернутыя да Ўсходніх Саянаў. На паўднёвых схілах пераважае стэп. Заходняя канцавіна Тану-Ала прылягае да Алтайскіх гораў.

Геалягічныя пароды прадстаўленыя пясчанікамі, сланцамі, канглямэратамі, эфузіўна-асадкавымі пародамі і гранітамі. Раней у гарах ажыцьцяўлялася здабыча кобальту.