Перайсьці да зьместу

Underoath

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Underoath

Underoath
Гады 1998 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Акала, Флорыда, ЗША
Мова ангельская
Жанр мэтал-кор, пост-гардкор
Выдавец Solid State, Tooth & Nail, Takenhold
Зьвязаныя праекты This Runs Through
The Almost
Maylene and the Sons of Disaster
At the Wake
Life Among the Living
Sleeping By the Riverside
Sullivan
Удзельнікі Спэнсэр Чэмбэрлейн
Аарон Гілесьпі
Цімаці Мактаг
Грант Брэндэл
Крыстафэр Дадлі
Джэймз Сьміт
Былыя ўдзельнікі Далас Тэйлар
Corey Steger
Luke Morton
Matthew Clark
Octavio Fernandez
Billy Nottke
Scott Nunn
www.underoath777.com

Underoath (часам пішуць underOATH ці Underøath) — амэрыканскі музычны калектыў з Флорыды. Назва перекаладаецца як «Пад клятвай».

Стварэньне й Act of Depression (1998—1999)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 Underoath быў створаны Даласам Тэйларам і гітарыстам Люкам Мортанам у Тэйларавым пакоі ў Тампе. Мортан прыдумаў назву Underoath «нібыта дзесьці зь Бібліі». Бубнач Аарон Гілесьпі, які хадзіў у тую ж царкву што й Мортан, быў запрошаны гуляць да іх. Гілесьпі пагадзіўся, і гурт знайшоў у якасьці гітарыста Коры Стыджэра й у якасьці басіста Актавіё Фэрнандэса.

Пасьля году выстпаў на розных фэстах у Флорыдзе, Underoath пачаў працаваць з Takehold Records у 1999. Люк Мортан пакінуў гурт так і не паўдзельнічаўшы ў запісах. Хлопцы выпусьцілі свой дэбютны альбом Act of Depression, які разыйшоўся тыражом у 2000 копій.

Cries of the Past і The Changing of Times (2000—2003)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе на гурта далучыўся клявішнік Крыстафэр Дадлі. У гэтым жа годзе тыражом ў 3000 копій выйшаў іх другі альбом Cries of the Past, які складаўся зь пяці песьняў агульнай працягласьцю ў 41 хвіліну. Зараз Act of Depression і Cries of the Past зьяўляўцца рарытэтнымі й больш не выдаюцца. Пасьля рэлізу Cries of the Past Сціджэр, які разам з Далас Тэйлар надаваў гурту яго непаўторнае гучаньне, пакінуў Underoath.

У 2001 годзе Takehold Records была набыта лэйблам Tooth & Nail Records. Underoath перайшлі да дачковай кампаніі Tooth & Nail, якая займалася «цяжкімі гуртамі» — Solid State Records. У студзені 2002 да гурта далучыўся басіст Грант Брэндэл. Хлопцы пачалі працу над іх дэбютам у Solid State Records — The Changing of Times разам з прадусарам Cries of the Past Джэймсам Полам Ўіснэрам. Альбом выйшаў 26 лютага 2002. Некаторыя фанаты Underoath крытыкавалі гурт, за тое, што адыйшоў ад першапачатковага стылю, што зваліўся ў яму мэйнстрымавага хардкору.

У 2003 Underoath у падтрымку свайго апошняга па той момант дыску ўдзельнічалі ў Vans Warped Tour. Падчас туру гурт пакінуў вакаліст Далас Тэйлар. Прычыны яго сыходу спрэчныя. Па адной з вэрсій Тэйлар пакінуў гурт з-за ўнутранных супярэчнасьцяў зь іншымі ўдзельнікамі. Зараз ён гуляе ў мэтал-кор гурце Maylene and the Sons of Disaster. Underoath быў вымушаны спыніць удзел у туры. Будучыня гурта было пад вялікім пытаньнем. Тым ня менш, восеньню 2003 гурт удзельнічаў у туры з Atreyu разам з часовым вакалістам Мэтам Тарпі з гурта Winter Solstice. Новым вакалістам у тым жа годзе стаў Спэнсэр Чэмберлейн з гурта Runs Through. Спэнсэр удзельнічаў у туры з Underoarth у складзе свайго мінулага гурта й у той жа час быў суседам па пакоі Крыса Дадлі. Іхнае сябоўства й паўплывала на тое, што Спэнсэр стаў новым вакалістам Underoath. Разглядалася пытаньне аб зьмене назвы гурта, але вырашылі пакінуць старую назву.

They’re Only Chasing Safety (2004—2005)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 2004 года гурт запісаў свой чацьвёрты студыйны альбом, які стаў першым альбом з новым вакалістам. Як і мінулыя працы Underoath, гэты альбом прадусаваў Джэймс Віснэр, які яшчэ працаваў з поп-панк гуртом New Found Glory. Альбом, які атрымаў назву They're Only Chasing Safety, выйшаў 15 чэрвеня 2004 году й стаў «прарыўным» для гурта: было прададзена звыш 350 тысяч копій. Стыль гурта яшчэ больш зьмяніўся, у ім зьявіліся элемэнты эмакору. Былі выдадзены два сінглы з альбому, на якія былі зьнялі відэакліпы: «Reinventing Your Exit» ды «It’s Dangerous Business Walking Out Your Front Door».

Альбом трапіў у асноўны чарт часопісу Billboard, і таксама ўзначаліў чарт навічкоў Billboard Heatseekers. Гурт прыняў удзел у дзьвух турах у падтрымку альбому, у адным зь якіх нават у якасьці хэдлайнера. У кастрычніку 2005 года альбом They’re Only Chasing Safety быў перавыдадзены ў выглядзе набору з CD і DVD, які ўключаў дадаткова чатыры нявыдадзеныя песьні плюс дзьве гадзіны канцэртных і закулісных здымак.

Define the Great Line (2006—2007)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2006 года Underoath пачаў запіс пятага альбому, які ў далейшым атрымаў назву Define the Great Line. Мэт Голдман і Адам Дуткевіч, гітарыст гурта Killswitch Engage, удзельнічалі ў якасьці прадусараў. Альбом злучыў мэлядычнасьць They're Only Chasing Safety і цяжкае гучанне першых альбомаў. Чэмберлейн адзначыў, што вакал новага альбому гучыць менш падобна на вакал Тэйлара й больш падобна на вакал мінулага гурта Чэмберлейна. Лірыка таксама была больш Чэмберлейнаскай таму што яна пісалася пра «рэчы якія зрабілі яго такім, які ён сёньня». Незавершаная вэрсія альбому зьявілася на файлаабменных сайтах некалькімі месяцамі раней за афіцыйны выхад. Гілеспі за кароткі адрэзак часу пасьля выхаду Define the Great Line, запісаў альбом свайго сайд-праекту The Almost. 21 красавіка гурт паляцеў у Швэцыю для працы над відэа для песьняў «In Regards to Myself» and «Writing on the Walls». Апошняя песьня зрабілася асноўным сінглам для альбому, і ў 2007 годзе Underoath быў намінаваны на прэмію Grammy у намінацыі лепшае кароткая музычнае відэа.

20 чэрвеня 2006 года адбыўся рэліз Define the Great Line. За першы тыдзень было прададзены 98000 копій, і альбом дэбтаваў у чарце Billboard 200 на другой пазыцыі. Гэта найвышэйшы дэбют хрысьціянсква альбому з 1997 году. Разам са звычайнай вэрсіяй было выдадзена спэцыяльнае выданьне зь іншай вокладкай і DVD, які зьмяшчаў закулісныя здымкі й задакумэнтаваны працэс запісу альбому. 11 лістапада 2006 году RIAA (асацыяцыя гуказапісваючых кампаній ЗША) сэтыфікавала альбом Define the Great Line як «залаты» (было прададзена паўмільёна копій). Восеньню 2006 Underoath правялі тур па Амэрыцы, Эўропе й Азіі ў падтрымку новага альбому. У лютым 2007 года былі зьняты яшчэ два кліпы на песьні «You’re Ever So Inviting» and «A Moment Suspended In Time».

17 ліпеня 2007 году гурт выпусьціў DVD пад назвай 777, які зьмяшчаў падборку канрэтных выступаў і відэакліпы з альбому Define The Great Line.

Survive, Kaleidoscope ды Lost in the Sound of Separation (з 2008 году да сёньняшніх дзён)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачас туру ў верасьні 2007, Чэмберлейн| некалькі разоў сказаў, што гурт рыхтуецца да выпуску новага альбому ў сярэдзіне 2008 года. Запіс альбому пачаўся ў сакавіке 2008 і скончыўся ў красавіку 2008 года. МакТаг сказаў, што надыходзячы альбом цяжэй чым Define The Great Line.

У кастрычніку 2007 года Underoath пачаў працу над жывым CD/DVD Survive, Kaleidoscope. The Audible Diversion Group — маленькая здымачна група, кароткі футаж гурта на іхным туры ў верасьні. Фільм быў зьняты ў фармаце 16:9. 27 траўня 2008 года Underoath выдалі Survive, Kaleidoscope live CD/DVD. Дыск дасягнуў 81 пазыцыі ў Billboard 200.

У сярэдзіне 2008 года Underoath удзельнічаў у Rockstar Energy Mayhem Tour, які прайшоў у 30 гарадох, разам з такімі гуртамі як Slipknot, Disturbed, Mastodon, and Dragonforce. Пасьля рэлізу 2 верасьня 2008 году альбому Lost in the Sound of Separation, Underoath пачынае новы тур у падтрымку сьвежага альбому.

  • Далас Тэйлар (Dallas Taliaferro Taylor) — скрымавы вакалі (1998—2003) (цяпер у Maylene and the Sons of Disaster)
  • Simon Corey Steger — рытм-гітара, дадатковы вакал (1998—2000), гітара, дадатковы вакал (2001)
  • Luke Morton — гітара (1998—1999)
  • Ray Anasco — бас-гітара (1998—1999)
  • Octavio Fernandez — рытм-гітара (1999—2002) (цяпер у At the Wake)
  • Matthew Clark — бас-гітара (1998—2000) (цяпер у Maylene and the Sons of Disaster ды Kicked Out Heel Drag)
  • Billy Nottke — бас-гітара (2000—2002)
  • Kelly Scott Nunn — рытм-гітара (2002—2003) (цяпер у Maylene and the Sons of Disaster)
  • Anthony Bagby — гітара (2000—2005) (цяпер у Haste the Day)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]