Талінская затока
| Талінская затока | |
| Tallinna laht | |
| Месцазнаходжаньне | Фінская затока Балтыйскага мора |
|---|---|
| Тып вадаёма | Затока |
| Асноўныя рэкі | Пірыта |
| Краіны вадазбору | Эстонія |
| Плошча паверхні | 250 км² |
| Найб. глыбіня | 90 м |
| Салонасьць | 3—6‰ |
| Найб. тэмпэратура | +16° — +18°C |
| Замярзаньне | Ступень пакрыцьця лёдам залежыць ад зімы, якая можа быць мяккай, умеранай або цяжкай. |
| Астравы | Аэгна, Найсар |
| Населеныя пункты | Талін |
Та́лінская зато́ка (па-эстонску: Tallinna laht) — затока ў Эстоніі на паўднёвым узьбярэжжы Фінскае затокі Балтыйскага мора.
Тапаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паўвыспы Сурупі з захаду й Вімсі з усходу абмяжоўваюць Талінскую затоку, а з поўначы выспы Найсар (59°34′ пн. ш. 24°32′ у. д.HGЯO) і Аэгна (59°34′40″ пн. ш. 24°45′20″ у. д.HGЯO), што месьціца за 1,25 мілі на паўночны захад ад паўвыспы Віімсі. Дзьве дробныя выспы Красулі й Кумблі ляжаць паміж Аэгна і паўвыспай Вімсі.
Талінская затока падзелена на некалькі частак:
- Талінскі рэйд (мяжа паміж мысамі Вяйке Пальясар ( Väike Paljassaar (эст.)) (59°29′08″ пн. ш. 24°42′26″ у. д.HGЯO)) і Аўснэм (Ausneem (эст.)) (59°30′20″ пн. ш. 24°48′27″ у. д.HGЯO),
- Пальясарская затока (мяжа паміж мысамі Коплінэм (Koplineem (эст.)) (59°28′08″ пн. ш. 24°38′51″ у. д.HGЯO) і Сур Пальясар (Suur Paljassaar (эст.)) (59°29′02″ пн. ш. 24°41′18″ у. д.HGЯO),
- Копліская затока (мяжа паміж мысамі Какумяэ (Kakumäe (эст.)) (59°27′41″ пн. ш. 24°34′18″ у. д.HGЯO) і Коплінэм (Koplineem (эст.)) (59°28′08″ пн. ш. 24°38′51″ у. д.HGЯO),
- Какумяйская затока (мяжа паміж мысамі Нінаманэм (Ninamaaneem) (59°28′22″ пн. ш. 24°21′37″ у. д.HGЯO) і Какумяэ (Kakumäe (эст.)) (59°27′41″ пн. ш. 24°34′18″ у. д.HGЯO).
Плошча 250 км², найбольшая глыбіня 90 мэтраў паміж выспамі Найсар і Аэгна. Вышыня хваль у затоцы дасягае 4-х мэтраў, а ваганьне ўзроўню мора да 2-х мэтраў. Камяністыя мелі вакол выспы Найсар: Новая (Uusmadal (эст.)) (4,2 м) (59°40′00″ пн. ш. 24°35′35″ у. д.HGЯO), Найсарская (Naissaare Madal (эст.)) (3 м) (59°35′ пн. ш. 24°36′ у. д.HGЯO), Сярэдняя (Keskmadal (эст.)) (7,4 м) (59°37′47″ пн. ш. 24°37′48″ у. д.HGЯO), Літэгрунд (Littegrund (эст.)) (3,2)(59°34′30″ пн. ш. 24°37′48″ у. д.HGЯO), Хулкарі (Hulkari madal (эст.)) (8,9 м) (59°32′18″ пн. ш. 24°37′00″ у. д.HGЯO), Кагуранна (Kaguranna madal (эст.)) (11 м)(59°30′48″ пн. ш. 24°36′06″ у. д.HGЯO), Вахэ (Vahemadal (эст.)) (3,8 м)(59°30′12″ пн. ш. 24°41′36″ у. д.HGЯO).
Буйнейшыя пясчаныя пляжы Какумяэ, Пельгурана й Пірыта. У затоку ўпадаюць рака Пірыта, буйнейшыя ручаі Ціскрэ й Мустойя. Прыбярэжныя воды неглыбокія, але раптоўна глыбіня імкліва павялічваецца. Дзесяці мэтровая ізабата (роўнаглыбінёвая лінія) за 0,5 мілі ад берага. Сталіца Эстоніі Талін месьціцца на паўднёвым беразе затокі.
Суднаходзтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўныя навігацыйныя знакі: Маяк Сурупі (Suurupi Tuletorn (эст.)) (59°27′49″ пн. ш. 24°22′49″ у. д.HGЯO), Маяк Найсар паўночны альбо Пікасярэ (Pikasaare ots Tuletorn (эст.))) (59°36′13″ пн. ш. 24°30′39″ у. д.HGЯO) (белы васьмігранны бетонная вежа з чырвоным верхам вышынёй 45 мэтраў, Маяк Найсар паўднёвы альбо Хулкарі (Hulkari ots Tuletorn (эст.))) (59°32′27″ пн. ш. 24°33′49″ у. д.HGЯO), Маяк Талінамадал ( (эст.))Tallinna madal Tuletorn (эст.)) (59°42′07″ пн. ш. 24°43′09″ у. д.HGЯO), Маяк Кэры (Keri Tuletorn (эст.))) (59°41′55″ пн. ш. 25°01′22″ у. д.HGЯO). Глыбіні 14–80 мэтраў. Судна падыходзяць да Таліна з N або W у рамках Схемы Падзелу Руху (па-ангельску: Traffic Separation Scheme), якая адзначана створнымі агнямі альбо маякамі й плаваючымі буямі.
Створныя агні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Талінскія, пярэдні знак — чырвоная канічная вежа на невысокім каменным будынку, вышынёй 18 м. (59°26′14″ пн. ш. 24°47′54″ у. д.HGЯO) і задні Маяк Талін — белая круглая каменная вежа з чорным верхам, вышынёй 40 м. (59°25′40″ пн. ш. 24°48′20″ у. д.HGЯO), на лініі 159°, паказваюць лінію разьдзяленьня паміж струменямі руху, якія вядуць праз Талінскую затоку.
- Сурупі, пярэдні знак (59°28′18″ пн. ш. 24°25′00″ у. д.HGЯO) і задні Маяк Сурупі, на лініі 246.5°;
- Вімсі, пярэдняе знак — белы прастакутнік з чырвонай паласой на мэталічнай вежы, вышыня 34 м. (59°30′55″ пн. ш. 24°48′55″ у. д.HGЯO) на ўсходнім баку Талінскай затокі. Задні знак — чырвоная круглая вежа з галерэяй вышынёй 13 м. (59°31′00″ пн. ш. 24°50′23″ у. д.HGЯO), на лініі 83,5°.[1][2]

- Гандлёвы порт Пальясарэ (59°27′29″ пн. ш. 24°42′19″ у. д.HGЯO).
- Порт Дэпартамэнта марскіх шляхоў Эстоніі Хундыпэа (Hundipea sadam (эст.)) (59°27′30″ пн. ш. 24°43′09″ у. д.HGЯO).
- Ваенна-Марскі порт Эстоніі Мінны порт (Miinisadam (эст.)) (59°27′19″ пн. ш. 24°43′28″ у. д.HGЯO).
- Порт Ноблесьнера (Noblessneri sadam (эст.)) (1918–1940 Пэтры) (59°27′12″ пн. ш. 24°43′48″ у. д.HGЯO).
- Філія Марскога музэя Гідрасамалётны порт (Lennusadam (эст.)) (59°27′14″ пн. ш. 24°44′13″ у. д.HGЯO).
- Рыбны порт (Kalasadam (эст.)) мясцовыя пасажырскія лініі, былы Рыбны порт (59°26′46″ пн. ш. 24°44′52″ у. д.HGЯO).
- Батарэйны порт (Patareisadam (эст.)) прымае пасажырскія высакахуткія судны. Лінія Хельсінкі-Талін. Паром катамаран «HSC (High-speed craft) Superexpress (анг.)» — 900 пасажыраў, 220 машын. 91 мэтар, 5902 тоны, 42 вузла. (59°26′53″ пн. ш. 24°45′06″ у. д.HGЯO).

- Стары порт (Vanasadam (эст.)) (59°26′47″ пн. ш. 24°46′09″ у. д.HGЯO) складаецца з трох басэйнаў і ўнутранага Адміралтэйскага басэйну.
- Гандлёвы порт Мідурана (Miiduranna sadam (эст.)) (59°29′55″ пн. ш. 24°48′57″ у. д.HGЯO) разьмешчаны на ўсходнім баку Талінскай затокі.
Паказчыкі 2013 году груза- і пасажыраабароту: прыблізна 6700 судоў, 33,000,000 тон грузаў, у тым ліку 140 000TEU й 7 300 000 пасажыраў, якія перавозяцца штогод. Холдынгавая кампанія «Талінскі порт» уключае наступныя пяць партоў: Ванасадам (стары порт, дзе ў 2004 і 2014 гг. былі пабудаваны дзьве прыстані дзеля круізных пасажырскіх суднаў), порт Пальясарэ, Паўднёвы порт Палдыскі (59°20′00″ пн. ш. 24°04′45″ у. д.HGЯO), порт Муга (59°29′39″ пн. ш. 24°57′33″ у. д.HGЯO) і пасажырскі порт Саарэмаа каля вёскі Нінасэ (Ninase (эст.), затока Кюдэма (Küdema (эст.)) (58°32′11″ пн. ш. 22°14′07″ у. д.HGЯO).
Копліскіая затока
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Вэнэ-Балтыйскі порт, суднабудаўнічы завод і «Балтыйскі суднарамонтны завод» (Vene—Balti (эст.)) (59°27′33″ пн. ш. 24°39′18″ у. д.HGЯO).
- Гавань флёту Памежнай варты (Piirivalvesadam (эст.)), месьціцца непасрэдна к поўдню ад Вэнэ-Балтыйскага порта (59°27′21″ пн. ш. 24°39′42″ у. д.HGЯO).
- Гандлёвы порт Бэкэры (Bekkeri (эст.)) (59°27′14″ пн. ш. 24°39′55″ у. д.HGЯO)
- Гандлёвы порт (Meeruse (эст.)), месьціцца непасрэдна к поўдню ад порта Бэкэры (59°27′02″ пн. ш. 24°40′15″ у. д.HGЯO).
Парты дзеля ветразевых яхт, ветразева-маторных і маторных яхт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Ноблэснэр (59°27′12″ пн. ш. 24°43′48″ у. д.HGЯO),
- Пірыта (59°28′10″ пн. ш. 24°49′20″ у. д.HGЯO),
- Какумяэ (59°27′04″ пн. ш. 24°36′18″ у. д.HGЯO).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- EE: Eesti entsüklopeedia / peatoimetaja Ü. Kaevats. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 1996. — Т. 9, Sun - türg. — С. 232, 233. (эст.)
- Eesti lootsiraamat. — Tallinn: Veeteede Amet, 2007. — 212 с. (эст.)
- Eesti lootsiraamat : Tallinna ja Muuga laht / koostaja Tarmo Ots ; meteoroloogia-hüdroloogia osa: Tarmo Kõuts. — Tallinn: Eesti Veeteede Amet, hüdrograafia ja navigatsioonimärgistuse teenistus, 1997. — 85 с. (эст.)
- Mereleksikon / teose juhtivtoimetaja O. Luhaveer. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 1996. — ISBN 5-89900-037-6 (эст.)
- Admiralty Sailing Directions. Nautical Pilot: NP 20 Baltic Pilot. Volume III. (анг.). — Taunton, Somerset, England: The United Kingdom Hydrographic Office. Admiralty Maritime Data Solutions. — Т. 20. — С. 102—104 (No 3.33—3.79). — ISBN 5-89900-003-1 (анг.)
- Ports & Terminals Guide. — Information Handling Services (IHS) Markit Ltd, 2013. — ISBN 978-1906313784 (анг.)
- Sailing directions for Estonian waters. — Tallinn: Estonian Maritime Administration, Aids to Navigation and Hydrography Division, 2004. — 191 с. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Талінская затока — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў