Перайсьці да зьместу

Такуары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Такуары
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Рыю-Грандзі-ду-Сул
Дата заснаваньня 1849
Геаграфія
Плошча
  • 349,968 км²
Вышыня НУМ 54 ± 1 м
Каардынаты 29°48′00″ пд. ш. 51°51′35″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы taquariense і taquariense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 51
Паштовы індэкс 95860-000
Сайт taquari.rs.gov.br
Такуары на мапе Бразыліі
Такуары
Такуары
Такуары

Такуары́ (па-партугальску: Taquari) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 26,9 тысяч чалавек[2].

Да прыбыцьця эўрапейцаў у рэгіёне квітнелі індзейскія паселішчы. З калянізацыяй Паўднёвай Амэрыкі рэгіён ад самага пачатку быў пунктам прыцягненьня і цікавасьці з боку эўрапейцаў, дзякуючы выгоднаму месцазнаходжаньню і ўрадлівай зямлі. Сучаснае паселішча было створана 4 ліпеня 1849 году, калі тагачасная парафія Такуары была вылучаная з Трыюнфу і атрымала статус вёскі. Першыя выбары ў муніцыпалітэт адбыліся ў тым жа годзе ў верасьні. Першая рада была сфарміраваная Антонію дус Сантусам Прая, Мануэлам Фэрнандэсам да Сылвам, Антонію Каэтану Пэрэйрам, Анзамбужам Віланавам, Амэрыку дзі Азэвэду Віланам і Жуанам Фэрэйрам Бранданам.

У XX стагодзьдзі Такуары атрымаў вядомасьць як радзіма Артура да Коста-і-Сілвы, маршала бразыльскай арміі, які займаў пасаду 27-га прэзыдэнта Бразыліі з 1967 па 1969 гады. Ягонае кіраваньне ў эпоху вайсковай дыктатуры адзначанае ўкараненьнем Інстытуцыйнага акта № 5, які значна пашырыў аўтарытарныя паўнамоцтвы фэдэральнага ўрада.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]