Тадэвуш Матушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тадэвуш Матушэвіч
Тадэвуш Матушэвіч. Невядомы мастак, пач. XIX ст.
Тадэвуш Матушэвіч. Невядомы мастак, пач. XIX ст.
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1765
Расна Берасьцейскага павету
Памёр 31 кастрычніка 1819
Балёньня
Род Матушэвічы
Бацькі Марцін Матушэвіч
Дзейнасьць інжынер у грамадзянскім будаўніцтве

Тадэвуш Віктарын Матушэвіч (па-польску: Tadewusz Wiktoryn Matuszewicz; каля 1765, Расна Берасьцейскага павету — 31 кастрычніка 1819, Балёньня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1] і Каралеўства Польскага. Пасол Чатырохгадовага Сойму, міністар скарбу Варшаўскага княства.

Паходжаньне і радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Матушэвічаў гербу «Лебедзь», сын Марціна і Ганны са Шчытаў.

Жонка — Марыянна з Пжабяндоўскіх. Ажаніўся ў 1790 годзе. Меў сыноў Адама і Севярына, дачку Соф’ю.

Па сьмерці Марыянны пабраўся шлюбам з Фэліцыяй таксама з Пжабяндоўскіх.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1765 год — нарадзіўся ў Раснай Берасьцейскага павету.

Навучаўся ў Калегіюме Канарскага ў Варшаве. Рана распачаў палітычную дзейнасьць як прыхільнік партыі Чартарыйскіх.

Т. Матушэвіч. Мастак М. Герман, 1826
  • 1794 год — удзельнічаў у паўстаньні; уваходзіў у склад Найвышэйшай Нацыянальнай Рады, быў кіраўніком Аддзелу Патрэбаў Войска.

Па здушэньня паўстаньня жыў некаторы час на Беларусі, пазьней перабраўся ў Польшчу. Займаўся літаратурай. Як сябар Чартарыйскіх дапамагаў у справах апякунства Дамініка Радзівіла.

  • 1809 год — уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Галіцыі
  • 1 кастрычніка 1811 году — прызначыны міністрам скарбу Варшаўскага княства.
  • 1812 год — у француска-расейскую вайну быў адным з ініцыятараў стварэньня Генэральнай канфэдэрацыі.
  • 1815 год — удзельнічаў у падрыхтоўцы канстытуцыі Каралеўства Польскага.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар перакладаў і тэатральных рэцэнзіяў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Матушэвіч Тадэвуш Віктарын // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 342.
  2. ^ Матушэвіч Тадэвуш Віктарын // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 343.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тадэвуш Матушэвічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў