Тадэвуш Матушэвіч
Тадэвуш Матушэвіч. Невядомы мастак, пач. XIX ст. | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1765 Расна Берасьцейскага павету |
Памёр | 31 кастрычніка 1819 Балёньня |
Пахаваны | |
Род | Матушэвічы |
Бацькі | Марцін Матушэвіч Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d] |
Дзеці | Андрэй Матушэвіч[d] |
Тадэвуш Віктарын Матушэвіч (па-польску: Tadewusz Wiktoryn Matuszewicz; каля 1765, Расна Берасьцейскага павету — 31 кастрычніка 1819, Балёньня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1] і Каралеўства Польскага. Пасол Чатырохгадовага Сойму, міністар скарбу Варшаўскага княства.
Паходжаньне і радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Матушэвічаў гербу «Лебедзь», сын Марціна і Ганны са Шчытаў.
Жонка — Марыянна з Пжабяндоўскіх. Ажаніўся ў 1790 годзе. Меў сыноў Адама і Севярына, дачку Соф’ю.
Па сьмерці Марыянны пабраўся шлюбам з Фэліцыяй таксама з Пжабяндоўскіх.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1765 год — нарадзіўся ў Раснай Берасьцейскага павету.
Навучаўся ў Калегіюме Канарскага ў Варшаве. Рана распачаў палітычную дзейнасьць як прыхільнік партыі Чартарыйскіх.
- 1784 год — абіраўся паслом ад Берасьцейскага павету на гарадзенскім сойме.
- 1786 год — дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага.
- 1788—1792 гады — пасол ад Берасьцейскага павету на Чатырохгадовым Сойме. Абіраўся чальцом Дэпутатам замежных справаў (20 сьнежня 1788). У часе дыскусіі пра месты ў 1789 годзе выступаў за правядзеньне рэформаў і наданьне ім большых правоў. Удзельнічаў у апошняй фазе падрыхтоўкі Канстытуцыі 3 траўня. На соймавым паседжаньні 3 траўня ад імя Дэпутацыі замежных справаў прадставіў даклад пра міжнародную сытуацыю, дзе давёў небясьпеку для Рэчы Паспалітай з боку суседніх дзяржаваў. Быў адным з рэдактараў «Газэты Нацыянальнай і замежнай» (па-польску: Gazeta Narodowa i Obca), чальцом Таварыства Сяброў Канстытуцыі 3 траўня.
- 1794 год — удзельнічаў у паўстаньні; уваходзіў у склад Найвышэйшай Нацыянальнай Рады, быў кіраўніком Аддзелу Патрэбаў Войска.
Па здушэньня паўстаньня жыў некаторы час на Беларусі, пазьней перабраўся ў Польшчу. Займаўся літаратурай. Як сябар Чартарыйскіх дапамагаў у справах апякунства Дамініка Радзівіла.
- 1809 год — уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Галіцыі
- 1 кастрычніка 1811 году — прызначыны міністрам скарбу Варшаўскага княства.
- 1812 год — у француска-расейскую вайну быў адным з ініцыятараў стварэньня Генэральнай канфэдэрацыі.
- 1815 год — удзельнічаў у падрыхтоўцы канстытуцыі Каралеўства Польскага.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар перакладаў і тэатральных рэцэнзіяў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Матушэвіч Тадэвуш Віктарын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.
- ^ Матушэвіч Тадэвуш Віктарын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 343.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Jerzy Skowronek. Matusewicz Tadeusz Wiktoryn. Polski Słownik Biograficzny. Tom 20. — Wrocław-Kraków, 1975.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тадэвуш Матушэвіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў