Табарынскі раён
Табарынскі раён | |
рас. Таборинский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 3-га ўзроўню[d] |
Уваходзіць у | Сьвярдлоўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Табары́ |
Дата ўтварэньня | 1924 |
Насельніцтва (2010) | 3574 чалавекі |
Плошча | 11 367 км² |
Месцазнаходжаньне Табарынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 34347 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Табары́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэньне ў Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі. Адносіцца да Ўсходняй упраўленчай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Табары́.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён размешчаны ва ўсходняй частцы Сьвярдлоўскай вобласці. Мяжуе на паўднёвым усходзе з Таўдзінскім, на паўднёва-захадзе з Турынскім, на паўночным захадзе з Гарынскім, на захадзе з Алапаеўскім муніцыпальным ўтварэньнем, на паўночным усходзе з Ханты-Мансійскай акругай Цюменскай вобласьці.
Рэльеф раёну ўяўляе сабой амаль плоскую раўніну, так як разьмешчаны на ўсход ад Ўральскага хрыбта ў паўднёва-заходняй частцы Заходне-Сыбірскай нізіны.
У раёне працякае суднаходная рака Таўда са шматлікімі прытокамі. Карысныя выкапні: торф, вапняк, нафту і іншыя, дзьве крыніцы цёплай вады, якія валодаюць добрымі лячэбнымі якасьцямі. У Табарынскім раёне маецца два заказнікі — Чарнарэчынскі і Табарынскі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую сялянскую слабаду ў Таўдзінскім краі — Табарынскую слабаду — заснавалі пелымскія першааратыя ў 1583 годзе. У канцы 18 стагодзьдзя для дзяржаўных сялян усталявалася валасное кіраваньне. Цэнтар рускай воласьці стаў называцца сялом Табарынскім. Паводле зьвестак Пелымскага ваяводзтва на 1751 год у Табарынской слабадзе было 17 вёсак.
Асноўны прыток насельніцтва на тэрыторыю сучаснага Табарынскага раёну прыпадае на 1910—1924 гады. З гэтага часу нацыянальны склад насельніцтва раёну ўскладняецца. Да мансі і рускіх (іх называюць чалдоны), якія пасяліліся ў гэтых месцах задоўга да XX стагодзьдзя, ададаюцца перасяленцы новай хвалі: марыйцы, чувашы, рускія з паволскіх губэрняў. А найбольшую колькасьць прыежджых складаюць беларусы.
Беларусы называюць сябе самаходы, з указанага часу і дасёньня яны складаюць большую частку насельніцтва раёну. Вёскі і вёскі беларусаў-самаход размяшчаюцца ў баку ад самай вялікай ракі раёну Таўды, у глухіх лясах на малых рэчках і азёрах. Асноўны від гаспадарчай дзейнасьці — земляробства. Вядома, што імі былі заснаваныя паселішчы з назвамі Антонаўскі, Гарадзішчанская, Азёрскі, Шышынскі і шэраг іншых, якія пазьней былі перайменаваны ў вёскі. Перасяленьне сялян — у асноўным зь Менскай і Магілёўскай губэрняў — працягвалася да 1920 году.
12 лістапада 1923 г. Пастановай УЦВК быў утвораны Табарынскі раён у складзе Ірбіцкай акругі зноў утворанай Уральскай вобласьці.
У 1920—1930-я гады, калі савецкія ўлады праводзілі палітыку падтрымкі нацыянальных меншасьцяў шырока прымянялася практыка стварэньня нацыянальных раёнаў і сельсаветаў. У гэты час Табарынскаму раёну быў нададзены статус беларускага нацыянальнага раёну. У 1930-я гады беларусы складалі каля 70 % насельніцтва Табарынскага раёну. Таму справаводзтва ў раёне вялося на беларускай мове цягам 7 гадоў да зьмяненьня дзяржаўнай палітыкі і скасаваньня нацыянальнага статусу раёна[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дынаміка колькасьці насельніцтва раёну:
Год | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2002 | 2010 |
---|---|---|---|---|---|---|
Насельніцтва, чал. | 20 979 | 12 248 | 8466 | 7121 | 5089 | 3574 |
У 1912 годзе на тэрыторыі раёну налічвалася 58 паселішчаў. На 1 студзеня 1950 году паводле дакумэнтаў дзяржаўнай статыстыкі значылася 97 населеных пунктаў. Пачынаючы з 1950-х гадоў пасьля ўзбуйненьня калгасаў многія вёскі па прычыне адсутнасьці насельніцтва былі ліквідаваныя. На момант ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1989 году налічвалася 46 населеных пунктаў, на 1 студзеня 2008 — 34 (зь іх у цяперашні час няма жыхароў па зьвестках аддзела дзяржаўнай статыстыкі ў сямі населеных пунктах: в. Чунь-Чэшь, в. Аляксандраўская, в. Яфімаўская, в. Носава, п. Пасолка, в. Чыркі, в. Антонаўка).
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Табарынскае сельскае пасяленьне ўваходзіць 8 населеных пунктаў:
- сяло Табары
- в. Антонаўка
- в. Добрына
- в. Емельяшаўка
- в. Какшарова
- в. Мачалка
- в. Таромка
- в. Фірулі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надзея Юшкевіч. Далёка ад радзiмы: нашыя суайчыньнікі ў Сыбіры // Зьвязда : газэта. — 11 лютага 2014. — № 25 (27635). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт раёну(недаступная спасылка)
- На сайце ўраду Сьвярдлоўскай вобласьці
- Фольклор «самоходов» — белорусских переселенцев(недаступная спасылка)
- Богордаева А.А., Федоров Р.Ю. Самоходы и вогулы Северного Урала (по материалам полевых исследований в Таборинском районе Свердловской области в 2002—2003 гг.) // Вестник археологии, антропологии и этнографии. 2010, 2(13). — с. 210—218.
- Фотагалерэя, Табарынскі раён