Сяргей Токць
Сяргей Токць лац. Siarhiej Tokć | |
Дата нараджэньня | 12 красавіка 1968 (56 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
Сяргей Токць (нар. 12 красавіка 1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласьці) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1992 скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1995 — асьпірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Працуе на катэдры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1997 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Дасьледуе праблемы этнаканфэсійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19—20 стагодзьдзяў, праводзіць мікрагістарычныя дасьледаваньні.
За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпэндыю польскага ўраду імя Лява Сапегі[2], у часе якой сабраў матэрыял пра Ськідальскім паўстаньні 1939 году[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tokc‘, Sjarhej Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць // «Наша Ніва», 7 красавіка 2008.
- ^ Токць, Сяргей. Скідзельскае паўстаньне 1939 году: антрапалёгія канфлікту // «ARCHE» № 8 (83), 2009.