Перайсьці да зьместу

Сямён Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Сямён Дзямідавіч Баркоўскі (23 траўня [ст. ст. 10 траўня] 1916, в. Курганы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя2 лютага 1977, Бабруйск, Магілёўская вобласьць, БССР) — вайсковец, гаспадарнік.

Зь сялянаў. У 1933—1936 гадах працаваў у калгасе «Чырвоныя Курганы» мэханізатарам, потым старшынём. З 1937 г. у РСЧА. Скончыў Віленскую пяхотную вучэльню (чэрвень 1941). Са жніўня 1941 г. камандзір партызанскай групы ў Віцебскай вобласьці, з траўня 1942 г. камандзір выведкі, памочнік камандзіра партызанскага атрада № 537, чалец КПСС з 1943, у кастрычніку 1943 — чэрвень 1944 камандзір партызанскага палка № 537 у Магілёўскай вобласьці. У 1944—1976 гг. на гаспадарчай рабоце.

Жыў ў г. Бабруйску. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга, мэдалямі.

  • Баркоўскі Сямён Дзямідавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. Менск. 1970. С. 152.
  • Баркоўскі Сямён Дзямідавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне 1941-1945. Энцыклапедыя. Менск. 1990. С. 63.