Сядзіба Сьвяцкіх (Крупкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Сьвяцкіх
Сядзіба Сьвяцкіх
Сядзіба Сьвяцкіх
Краіна Беларусь
Места Крупкі
Каардынаты 54°19′02.79″ пн. ш. 29°08′30.28″ у. д. / 54.3174417° пн. ш. 29.1417444° у. д. / 54.3174417; 29.1417444Каардынаты: 54°19′02.79″ пн. ш. 29°08′30.28″ у. д. / 54.3174417° пн. ш. 29.1417444° у. д. / 54.3174417; 29.1417444
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата заснаваньня пачатак XX ст.
Сядзіба Сьвяцкіх на мапе Беларусі
Сядзіба Сьвяцкіх
Сядзіба Сьвяцкіх
Сядзіба Сьвяцкіх

Сядзіба Сьвяцкіх — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Крупках. Знаходзіцца на беразе ракі Бабра, на гістарычнай Паштовай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну. Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны будынак сядзібы Сьвяцкіх у Крупках збудавалі ў пачатку XX стагодзьдзя.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам мае складаную асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыя з выкарыстаньнем вежаў у якасьці архітэктурных дамінантаў[1]. Цэнтральная частка бакавога левага фасаду вылучаецца вежай, завершанай купалам складанай формы на 8-гранным сьветлавым барабане. Сьцены падзяляюцца пасамі русту. Аконныя праёмы разнастайныя паводле формы (прастакутныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя), аздабляюцца ліштвамі. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасаду вылучаецца неглыбокім рызалітам, завершаным атыкам. З бакоў уваходнай часткі бакавога правага фасаду ўзвышаюцца 2 невялікія вежы.

Плян мяшаны. Паверхі злучаюць 3 розныя паводле афармленьня лесьвічныя вузлы. Балясіны цэнтральных сходаў (чыгуннае ліцьцё) аздабляе геамэтрычны арнамэнт[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Минского края. — Минск: Полифакт, 2000. — 416 с. — ISBN 985-6107-24-5.
  2. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — Менск: БелСЭ, 1987.