Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Жырмуны)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
| |
Брама, 2007 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жырмуны |
Каардынаты | 53°59′50.10″ пн. ш. 25°11′58.51″ у. д. / 53.99725° пн. ш. 25.1995861° у. д.Каардынаты: 53°59′50.10″ пн. ш. 25°11′58.51″ у. д. / 53.99725° пн. ш. 25.1995861° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Заснавальнік | Станіслаў Радзівіл |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Жырмунах. Знаходзіцца з паўднёвага захаду ад вёскі, паўразбураны. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаўся з уязной брамы, дзьвюх бакавых афіцынаў (зь якіх паўднёва-ўсходняя выконвала ролю палаца[1]), гаспадарчых пабудоваў, калёны Сьвятога Арханёла Рафала і парку. За савецкім часам комплекс часткова зруйнавалі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл пачаў будаваць палацава-паркавы комплекс у фальварку Жырмунках (цяпер вёска Жырмуны). Аднак празь сьмерць князя ў 1787 годзе будаваньне комплексу спынілася.
Паводле вопісаў Лідзкага дэканату 1784 году, у Жырмунах быў «мураваны палац, каля гэтага палаца мураваная афіцына, дзьве іншыя драўляныя афіцыны атынкаваныя», а таксама гаспадарчыя пабудовы і калёна Сьвятога Арханёла Рафала[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе комплекс разрабавалі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 годзе палац разрабавалі другі раз. Па Другой сусьветнай вайне ў афіцынах пэўны час месьцілася школа і жытло. Пазьней комплекс занядбалі.
У красавіку 2018 году зьявілася інфармацыя пра пляны ўшчэнт зруйнаваць помнік архітэктуры[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Комплекс складаецца з уязной брама, дзьвюх бакавых 2-павярховых афіцынаў (паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленьнем унутраных інтэр’ераў займалі самі Радзівілы, у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга), гаспадарчых пабудоваў і парку. Непадалёк знаходзіцца калёна Сьвятога Арханёла Рафала.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Брама
-
Афіцыны
-
Дзьверы
-
Дэкор вокнаў
-
Дэкор аднаго з пакояў
-
Фатэль
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Афіцына
-
Брама
-
Сутарэньні
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Лаўрэш Л. Калона арханёла Рафаіла ў Жырмунах // Лідскі летапісец 2017. № 1 (77). C. 38.
- ^ На Лідчыне хочуць знесці трыумфальную арку Радзівілаў XVIII стагоддзя, Наша Ніва, 11 красавіка 2018 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лаўрэш Л. Калона арханёла Рафаіла ў Жырмунах // Лідскі летапісец 2017. № 1 (77). C. 38.