Перайсьці да зьместу

Сядзіба Багдановічаў (Абадоўцы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Комплекс пабудоў
Сядзіба Багдановічаў
Руіны вінакурні
Руіны вінакурні
Краіна Беларусь
Вёска Абадоўцы
Адрас Вялейскі раён
Каардынаты 54°27′7″ пн. ш. 27°17′21″ у. д. / 54.45194° пн. ш. 27.28917° у. д. / 54.45194; 27.28917Каардынаты: 54°27′7″ пн. ш. 27°17′21″ у. д. / 54.45194° пн. ш. 27.28917° у. д. / 54.45194; 27.28917
Архітэктурны стыль эклектыка
Стан руіны
Сядзіба Багдановічаў на мапе Беларусі
Сядзіба Багдановічаў
Сядзіба Багдановічаў
Сядзіба Багдановічаў

Абадо́ўская сядзі́ба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры эклектыкі ў в. Абадоўцы Вялейскага раёну. Пабудавана ў другой палове XIX стагодзьдзя. Належала Багдановічам.

У сядзібу ўваходзілі: сядзібны дом, парк, 2 сажалкі, сад, вінакурны завод, прыёмнік сьпірту, склад сыроў, гараж, рымарскія, стайні, кароўнік, кузьня, малочня, ток, катух, флігель, аранжарэя, пабудаваныя з бутавага камню і цэглы. Сядзібны дом — доўгі аднапавярховы драўляны будынак з мансардай. На цокалі, які захаваўся ад сядзібнага дома, пабудаваны склеп.

Капліца-пахавальня Багдановічаў

Парк абкружаны па пэрымэтры алеямі. Аснову яго кампазыцыі складалі невялікія паляны і групы дрэў, з паўночнага боку расьлі сады. З садамі межавалі прыродныя прысады. У адной зь іх знаходзіцца сямейны магільны склеп-капліца сярэдзіны XIX ст., пабудаваны ў формах нэаготыкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]