Heineken

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Heineken N. V.
Выява лягатыпу
Тып Публічная карпарацыя з абмежаванай адказнасьцю
Лістынг на біржы HEIA
Заснаваная 15 лютага 1864 (160 гадоў таму)
Заснавальнікі Гэрард Адрыян Гайнэкэн
Уласьнікі Heineken Holding[d][1] і FEMSA[d][1][2]
Краіна
Разьмяшчэньне Амстэрдам, Нідэрлянды
Ключавыя фігуры Жан-Франсуа ван Баксмэер (прэзыдэнт)
Галіна піваварная
Прадукцыя піва
Абарачэньне $20,49 млрд (2010 год)
Апэрацыйны прыбытак $709,4 млн (2010 год)[4]
Чысты прыбытак 13 220 млн руб (2010; 4416 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 64.252 (2011 год)
Даччыныя кампаніі Central de Cervejas[d], Brarudi[d], John Smith's Brewery[d], Harar Brewery[d], Bralirwa[d], Bralima Brewery[d], Nigerian Breweries[d], Sierra Leone Brewery Limited[d], Lao Asia Pacific Brewery[d], DB Breweries[d], Asia Pacific Breweries[d], Asia Pacific Brewery Lanka[d], Brau Union[d], Heineken Česká republika[d], Alken-Maes[d], Karlovačka pivovara[d], H. P. Bulmer[d], Heineken Hungária[d], MB Brewery[d], Caledonian Brewery[d], Brasserie Nationale d'Haiti[d], Desnoes & Geddes[d], HEINEKEN Mexico[d], Surinaamse Brouwerij[d], Brasil Kirin[d], Heineken UK Limited[d][5], Pivovar Louny[d], Pivovar Krásné Březno[d], Athenian Brewery[d] і Al Ahram Beverages Company[d]

Heineken (па-нідэрляндзку: Heineken Brouwerijen, па-беларуску вымаўляецца Гэйнэкэн ці Гайнэкэннідэрляндзкая піваварная кампанія, найбуйнейшая ў краіне. Штаб-кватэра — у Амстэрдаме. Піва Heineken зьяўляецца генэральным спонсарам Лігі чэмпіёнаў УЭФА.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя кампаніі бярэ пачатак 15 лютага 1864 году, калі яе заснавальнік Гэрард Адрыян Гайнэкэн купіў амстэрдамскі бровар Haystack[6].

Уласьнікі й кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны акцыянэр кампаніі — Heineken Holding N.V. (50,005 %), у якой сям’і Гайнэкэн праз кампанію L’Arche Holding S. A. прыналежыць 50,005 %. Рынкавая капіталізацыя на 7 жніўня 2006 году — каля 17,7 млрд.

Прэзыдэнт кампаніі — Жан-Франсуа ван Баксмэер.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2006 год кампаніі належала 130 бровараў у больш за 65 краінах. Апроч сусьветна вядомых марак Heineken і Amstel, кампанія выпускае звыш 170 міжнародных і лякальных марак піва, сярод якіх Cruzcampo, Tiger, Żywiec, Birra Moretti, Murphy’s, Star і інш.

Агульная колькасьць пэрсаналу — звыш 64 тысячаў чалавек. З штогадовым выпускам піва ў аб’ёме 121,8 млн гэкталітраў кампанія зьяўляецца трэцяй у сьвеце піваварнай кампаніяй пасьля Anheuser-Busch InBev і SABMiller.

Чысты прыбытак кампаніі ў 2008 годзе склаў €209 млн (падзеньне на 74 % у параўнаньні з папярэднім годам), а выручка дасягнула €14,319 млрд (рост на 27 %)[4].

Heineken — самы папулярны экспартны піўны брэнд кампаніі. У Эўропе самымі прадаванымі піўнымі брэндамі зьяўляюцца Heineken і Amstel, таксама кампаніі прыналежаць такія вядомыя брэнды, як Edelweiss, Zipfer, Paulaner, Gosser і да т. п.

У чэрвені 2007 году кампанія набыла чэскую Krušovice Brewery у нямецкай Radeberger Gruppe, сума ўгоды не выдавалася[7].

У студзені 2010 году кампанія набыла найбуйнейшую піваварную кампанію Мэксыкі Femsa, угода была ажыцьцёўлена шляхам абмену акцый, у выніку абмену на 100 % акцый Femsa акцыянэры мэксыканскай кампаніі атрымалі 20% акцый Heineken. Кошт угоды ацэньваецца ў €5,3 млрд ($7,7 млрд).[8]

The Heineken Experience — былы бровар у цэнтры Амстэрдама, зь 1988 пераўтвораны ў музэй і выстаўны цэнтр

Heineken у Чэхіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках 2007 году кампанія Heineken займала 3 месца (14 %) па аб’ёмах вытворчасьці піва ў Чэскай Рэспубліцы з гандлёвымі маркамі Starobrno, Hostan, Krušovice, Zlatopramen, Breznak, Louny, Dacicky, Lorec, Jarosov і Pivrnec. Сумарная вытворчасьць дасягнула 3 млн гэкталітраў у год. На экспарт было адпраўлена больш траціны вырабленага.

Heineken у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 2007 году кампанія выйшла на беларускі рынак, набыўшы кантрольны пакет акцый бабруйскай піваварнай кампаніі «Сябар», якая заняла ў 2007 годзе другое месца ў краіне па аб’ёме вытворчасьці піва. На працягу 2008 году кампанія правяла рэканструкцыю заводу[9]. У 2010 годзе "Піваварная кампанія «Сябар»" была пераназвана ў «Бровар Гайнэкэн».

Набыцьцё ў траўні 2008 году кантрольнага пакету акцый ААТ «Рэчыцапіва» дазволіла Heineken давесьці сваю дзель рынка да 24 %.

У 2011 годзе кампанія «Бровар Гайнэкэн» выйшла на першае месца ў Беларусі па аб’ёме рынка (22,5 %), абышоўшы па гэтым паказьніку шматгадовага лідэра піваварную кампанію «Крыніца» (22,2 %). Дзель рынка кампаніі «Рэчыцапіва» ў 2011 годзе склала ўсяго 0,5 %[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]