Перайсьці да зьместу

Сэста-Фіярэнтына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэста-Фіярэнтына
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 55 ± 1 м
Каардынаты 43°49′55″ пн. ш. 11°11′58″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы sestesi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 055
Паштовы індэкс 50019
Нумарны знак FI
Сайт comune.sesto-fiorentino.fi.it
Сэста-Фіярэнтына на мапе Італіі
Сэста-Фіярэнтына
Сэста-Фіярэнтына
Сэста-Фіярэнтына

Сэ́ста-Фіярэнты́на (па-італьянску: Sesto Fiorentino) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Знаходзіцца ў складзе мэтрапольнскага гораду Флярэнцыі.

Найстаражытнейшае паселішча чалавека ў гэтым рэгіёне датуецца эпохай мэзаліту, то бок каля 9000 гадоў таму. Прысутнасьць этрускаў вядома з VII стагодзьдзя да н. э., але ўласна горад быў створаны рымлянамі пад назвай Сэкстус-аб-урбэ-ляпіс, што перакладаецца як «Шостая міля ад гарадзкой вехі». Першыя цэрквы ў месьце былі пабудаваныя ў раньнім Сярэднявеччы, сярод якіх найбольш важнай стала П’евэ Сан-Мартына. Горад падпарадкоўваўся арцыбіскупу Флярэнцыі. Пазьней быў пад уладай Флярэнтыйскай рэспублікі, якая высушыла раўніну і спрыяла разьвіцьцю эканомікі места, пачынаючы з эпохі Адраджэньня.

У 1735 годзе маркіз Карлё Джыноры заснаваў адзін зь першых у Эўропе парцалянавых заводаў, вядомага як мануфактура Дочча. Кампанія ўсьцяж працуе і дасюль, пры гэтым зьяўляючыся адным з найбуйнейшых вытворцаў парцаляны ў Італіі. Сэста-Фіярэнтына шляхам плебісцыту была далучаная да аб’яднанай Італіі ў 1860 годзе. У 1899 годзе места было першым у Таскане, мэр якога быў сацыялістам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]