Перайсьці да зьместу

Сьцяг Шчучына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Шчучына
Шчучын
Сьцяг Шчучына
Прапорцыі 1:2
Прыняты 2006
Тып Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь

Сьцяг Шчучына — сьцяг мястэчка Шчучына Шчучынскага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаныя Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Сьцяг уяўляе сабой прастакутнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога намаляваная карона жоўтага колеру, пад ёй — манаграма Сцыпіёнаў «I» і «S» белага колеру.