Сьцяг Любані
Сьцяг гораду Любань | |
Любанскі раён і Любань | |
Сьцяг гораду Любань | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 1 сьнежня 2011 |
Тып | Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь |
Дызайн | Віктар Ляхар |
Аўтар | М. М. Елінская |
Сьцяг Любані — афіцыйны геральдычны сымбаль гораду Любань і Любанскага раёну Менскай вобласьці. Сьцяг зацьверджаны Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2011 году № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 сьнежня 2011 году № Б-209.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы дзьве паласы: верхняя — жоўтага і ніжняя — чырвонага колеру, якія складаюць адпаведна 1/10 і 1/5 шырыні сьцягу. У цэнтры палотнішча на блакітнай паласе — стылізаваная жоўтая кветка, на лістах якой дзьве жоўтыя птушкі з паднятымі крыламі.
Сьцяг і палажэньне аб iм зацьверджаны пастановаю Любанскага раённага выканаўчага камітэту ад 4 лютага 2009 году № 132. Аўтар сьцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].