Перайсьці да зьместу

Сьпіс сэрыяў тэлесэрыяла «Спартак: Кроў і пясок»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс эпізодаў тэлевізійнага сэрыялу Спартак: Кроў і пясок:

Сэзон Эпізоды Пачатак сэзону Канец сэзону Выхады на DVD і Blu-ray
Паўн. Амэрыка Вялікабрытанія Аўстралія
1 13 22 студзеня 2010 16 красавіка 2010 21 верасьня 2010 23 траўня 2011 1 сьнежня 2010
2 н/д н/д н/д н/д н/д н/д
# Назва Рэжысэр Сцэнар Дата паказу Код Гледачы ЗША
(па мільёнах)
11 «The Red Serpent / Чырвоны зьмей» Рык ДжэкабсанСтывэн С. ДэНайт22 студзеня 2010SPS1010,66[1]
У першай сэрыі тракійскі ваяр і яго паплечнікі ўступаюць у хаўрус з Рымам, каб абараніць свае пасяленьні ад гетаў. Пасьля таго, як стратэгічны плян рымлянаў пакінуў тракійскія сёлы безабароннымі, ён і яго паплечнікі расчароўваюцца ў сваіх хаўрусьніках і ваяр ненаўмысна распальвае імкліва ўзьніклае паўстаньне і дэзэртыруе з рымскага войска, каб вярнуцца ў сваё пасяленьне да сваёй жонкі. Геты ўрываюцца і ён са сваёй жонкай пасьпявае ўцячы, толькі каб быць пасьля схопленым рымлянамі. Жонка тракійскага ваяра, Сура, неўзабаве аддаецца ў рабства, а яго разам зь іншымі дэзэртырамі перавозяць на новую арэну ў Капуі, дзеля публічнага пакараньня сьмерцю ад рукі глядыятараў, дзе ён, аднак, даказвае сваю годнасьць і атрымлівае імя Спартак. 
22 «Sacramentum Gladiatorum» Рык ДжэкабсанСтывэн С. ДэНайт29 студзеня 2010SPS1020.77[1]
Зьняволены Спартак знаходзіцца ў людусе Батыята, каб атрымаць досьвед глядыятарскіх спаборніцтваў. Ён хутка робіць сабе ворага ў асобе Крыкса, чэмпіёна Капуі, і вучыцца ў настаўніка Энамая. Спартак сустракае такога ж рэкрута Варо, які становіцца яго сябрам падчас трэніровак. Уладальнік Спартака Квінт Лентул Батыят робіць яму прапанову, ад якой яму складана адмовіцца. Спартак мусіць прайсьці адбор, які вызначыць ці гатовы ён стаць глядыятарам і перамагае Крыкса, выкарыстоўваючы невялікую стужку ад адзеньня сваёй жонкі, калі Крыкс прыпыняе бой, каб па злараднічаць. Спартак прымае прысягу і клянецца ў глядыятарскай братэрскасьці. 
33 «Legends / Легенды» Грэйдзі ХолБрэнт Флэтчэр5 лютага 2010SPS1030.86[1]
Тым часам як глядыятары рыхтуюцца да важнага спаборніцтва, якое мусіць быць кульмінацыяй усяго фэстывалю, Спартак кемліва ўмацоўвае за сабой права біцца з Крыксам, непераможным чэмпіёнам Капуі. Не зважаючы на пярэчаньні Люкрэцыі Бэтыят нагадвае ёй, што храбрасьць Спартака і яго былыя ўчынкі завалодалі прыхільнасьцю натоўпу. Тым часам Крыкс становіцца аб'ектам жаданьня некалькіх прыдворных жанчынаў, але яго сэрца ўжо належыць адной з рабыняў Люкрэцыі - Нэвіі. 
44 «The Thing in the Pit / Зьвер у яме» Джэсі ЎэмАарон Хэлбінг і Тод Хэлбінг12 лютага 2010SPS1040.66[1]
Ганебны ўчынак Спартака прыводзіць да яго спагнаньня. Бэтыят прымушае яго біцца ў «яме апраметнай», на страшэннай падземнай арэне, дзе не існуе правілаў. Тым часам як рабыня Нэвія адхіляе падарунак Крыкса, ён няправільна разумее прычыну яе адмовы. 
55 «Shadow Games / Ценявыя гульні» Майкл ГэрстМіранда Квок19 лютага 2010SPS1050.85[1]
Заўзятыя ворагі Спартак і Крыкс вымушаныя вучыцца біцца ў камандзе, каб перамагчы дагэтуль непераможанага чэмпіёна арэны Фэокла. Зацягнуты ў фінансавыя пазыкі Батыят згаджаецца на беспасьпяховы, зь першага погляду, глядыятарскі бой. 
66 «Delicate Things / Дэлікатныя рэчы» Рык ДжэкабсанТрэйсі Бэлёма
Эндру Чэмбліс
26 лютага 2010SPS1061.08[1]
Пошасьць фальшы, недаверу і двудушнасьці запаўняе дом Батыята і б'е па надзеях як Баркі, так і Спартака, якія імнкуцца выбрацца зь людуса на свабоду. Барка плянуе выкупіць свабоду для сябе і для свайго каханага, тым часам як Спартак знаходзіцца ў чаканьні абацянага ўзьяднаньня са сваёй зьняволенай жонкай — часткай выйгрышу за грандыёзную перамогу на арэне. Але на выпадак пагаршэньня сытуацыя, Спартак распрацоўвае плян уцёкаў. 
77 «Great and Unfortunate Things
(Вялікія і смутныя падзеі)
»
Джэсі ЎомБрэнт Флэтчэр
Стывэн С. ДэНайт
5 сакавіка 2010SPS1070.97[1]
Спартак мусіць знайсьці новы сэнс жыцьця пасьля сьмерці сваёй жонкі Суры і ён знаходзіць яго на арэне. У адстутнасьці Баркі, Пётар працягвае працаваць у людусе без свайго абаронцы і прыцягвае ўвагу Гнэюса. Варо наведвае яго жонка і прыносіць яму няпрошаныя навіны. Спартак сустракаецца сам-на-сам з праўдай аб тых, каго пакінулі праз размову зь Пётрам. Пасьля таго, як адбываецца трагедыя Спартак уваходзіць у канфлікт з Гнэюсам і выклікае моцную незадаволенасьць Батыята. Настаўнік Энамай шукае праўду пра абставіны адбыцьця Баркі зь людуса. 
88 «Mark of the Brotherhood
(Кляймо брацтва)
»
Роўэн ВудсАарон Хэлбінг і Тод Хэлбінг12 сакавіка 2010SPS1080.88[1]
Спартак працягвае знаходзіцца ў новым для сябе становішчы чэмпіёна Капуі. Былы чэмпіён Крыкс крыяе ад сваіх ранаў і імкнецца вярнуцца да трэніровак, каб абараніць сябе ад продажы Батыятам, які лічыць Крыкса задужа пашкоджаным, каб ён быў здольны выступаць так, як гэта было калісьці. Людус папаўняецца на шэсьць новых рабоў, якія пачынаюць практыкавацца. Ілітыя фінансуе аднаго з новых рэкрутаў за ўласны кошт. Зьнянацку яна абяцае волю свайму рабу ўзамен на заданьне, якое ён мусіць выканаць пасьпяхова. Калі яго выкрываюць падчас ажыцьцяўленьня гэтага заданьня, ён пазьней кастрыруецца і ўкрыжоўваецца ў якасьці пакараньня. Крыкс і Спартак знаходзяць сэнс братэрскасьці адзін з адным, аднак яшчэ не становяцца блізкімі сябрамі. 
99 «Whore / Шлюха» Майкл ГэрстДаніэль Кнаўф19 сакавіка 2010SPS1091.11[1]
Ліцынія — заможная прыдворная жанчына і кузына сэнатара Марка Краса спытала Люкрэцыю паспрабаваць тавар людуса, то бок арганізаваць патаемную сустрэчу ў масках з самімі Спартаком. Люкрэцыя, заклапочаная тым, што Спартак можа не задаволіць «шляхетную рымлянінку» прымушае сваю рабыню падрыхтаваць яго для сустрэчы зь Ліцыніяй. Ілітыя мае падобныя думкі і, адчуваючы зайздрасьць да сваёй багатай сяброўкі таксама прагне таемнага спатканьня, але з Крыксам. Разьлютаваная Люкрэцыя мае іншыя пляны наконт Крыкса. Ілітыя, ня ведаючы таго, займаецца каханьнем са Спартаком да прыбыцьця Ліцыніі і Люкрэцыі, якія знаходзяць яе. У парыве шалу Ілітыя забівае Ліцынію пасьля таго, як выяўляецца, што абедзьве жанчыны хацелі ўбачыць яе ахвярай здрады свайму мужу са Спартаком, што пазьней пераўтварылася б у скандал. Жонка Варо зьнікла і Спартак пасылае адну з рабныяў на яе пошукі. Ашур нечакана робіць угоду ворагу Батыята. 
1010 «Party Favors
(Сьвяточныя падарункі)
»
Крыс Мартын-
Джонз
Брэнт Флэтчэр
Міранда Квок
26 сакавіка 2010SPS1101.27[1]
Спартака і Крыкса ставяць разам у паказальным баі для вечарыны, прысьвечанай дасягненьню Нумэрыюсам паўналецьця, дзе ён апрануцьмець мужчынскую тогу, але Крыкс разьлічвае на крывавы зыход свайго суперніка. Ілітыя спакушае маладога Нумэрыюса абраць у пару Спартаку замест Крыкса глядыятара Варо. Глыбока змарцьвелы Спартак пераходзіць празь сябе і забівае Варо. Паражоны пакутлівым усьведамленьнем учыненага Спартак разьбівае прадметы ў сваім пакоі, пакуль яго не наведвае Міра. 
1111 «Old Wounds / Старыя раны» Глен СтэндрынгДаніэль Кнаўф
Дэн Філі і Патрыцыя Ўэлс
2 красавіка 2010SPS1111.13[1]
Спартак перажывае сьмерць Варо і сустракаецца зь яго жонкай, каб паведаміць што яе муж паў ад яе рук. Гнойная рана, якая засталася ад бітвы з Варо аслабляе Спартака. Пакуль ён крыяе з дапамогай лекара і Міры, вобразы Варо і Суры безупынна зьяўляюцца ў яго ліхаманкавых снах, заклікаючы яго заняцца ранай. Тым часам як Крыкс вяртае частку згубленай славы, Спартак выяўляе сьлед Батыята ў сьмерці сваёй жонкі. Батыят выкрадае магістрата Калявіюса і Ашур падстаўляе Салёніюса ў якасьці забойцы магістрата. 
1212 «Revelations / Выкрыцьці» Майкл ГэрстБрэнт Флэтчэр9 красавіка 2010SPS1121.29[1]
Люкрэцыя і Батыят чакаюць прыбыцьця Глябэра, мужа Ілітыі; Спартак, пасьля зайбоства Салёніюса на арэне плянуе адпомсьціць Батыяту. Спартака папярэджвае Міра наконт адмысловага рымскага закону, паводле якога ён рыскуе ня толькі сваім жыцьцём, але і жыцьцямі ўсіх рабоў людуса. Пасьля прыезду Глябэра Спартаку загадваюць біцца супраць яго салдатаў з мэтай дэманстрацыі яго навыкаў. Адносіны паміж Крыксам і Нэвіяй выяўляюцца Люкрэцыяй, якая цяпер зьяўляецца цяжарнай. Стасункі Крыкса зь Люкрэцыя становяцца вядомымі Батыяту. Таямніца сьмерці Баркі ўрэшце адкрываецца Энамаю Нэвіяй. 
1313 «Kill Them All / Забі іх усіх» Джэсі ЎомСтывэн С. Дэнайт16 красавіка 2010SPS1131.23[1]
Каб дамагчыся сваёй помсты Спартак зьвяртаецца па дапамогу да Крыкса і іншых глядыятараў з патрабаваньнем зьнішчыць дом Батыята аднойчы і назаўжды. Тым часам у межах людуса на пацеху капуянскай эліты арганізуецца бітва паміж Крыксам і Спартаком. Энамай размаўляе з Батыятам наконт сьмерці Баркі і ролі Ашура ў яе ажыцьцяўленьні. Спартак знаходзіць падтрымку ў асобе Міры, якая павінна адкрыцьмець дзьверы, якія вядуць з трэніровачнай пляцоўкі ў нутраныя памяшканьні вілы. Крыкс супрацівіцца дапамагаць Спартаку з думкай аб узьяднаньні з Нэвіяй. Тым ня менш, пасьля таго як ён даведваецца пра тое, што быў атручаны дзеля забесьпячэньня перамогі Спартака, у апошні момант да яго далучаецца. Энамай напачатку спыняе Спартака ад забойства Бэтыята. У наступаваным вэрхале глядыятараў, забіваючых ахоўнікаў і некаторых з госьцяў Крыкс пераконвае Энамая далучыцца да Спартака. Ілітыя ўцякае зь вілы і загадвае сваім ахоўнікам заперці дзьверы, якія вядуць вонкі. Энамай пытаецца забіць Ашура, але апошняму ўдаецца высьлізнуць ад няроўнага суперніка. Крыкс з глыбокім жалем раніць Люкрэцыю мячом у жывот, тым самым працінаючы яе ўлоньне і ненароджанае дзіця. Аўрэлія забівае Нумэрыюса пасьля раскрыцьця яму таго, што яна была жонкай Варо. Спартак урэшце забівае Батыята насупраць сьмяротна параненай жонкі. Пасьля ўчыненай бойні Спартак заклікае да вызваленьня Рыма ад яго рабства. 

У выніку хваробы Эндзі Ўітфілда было вырашана стварыць шасьцісэрыйны прыквэл пад назвай «Спартак: Багі арэны», здымкі якога пачаліся 2 жніўня 2010 году[2]. Эпізоды створанага прыквэлу выходзілі на каналах «Starz» (US) і «Sky One» (UK) з 21 студзеня 2011 па 25 лютага 2011[3].

Другі сэзон быў абвешчаны 21 сьнежня 2010 году, за месяц да пачатку тэлевізійных сэрыяў. Дата прэм’еры другога сэзону не абвяшчалася[4]. Тым ня менш, здымкі другога сэзону былі адкладзеныя праз выяўленую ў актора Эндзі Ўітфілда раньнюю стадыю няходжкінскай лімфомы[5]. У жніўні 2010 году паведамлялася, што рак пасьпяхова сышоў і Ўітфілд зьяўляецца здаровым[6], аднак у верасьні адбыўся рэцыдыў і ён болей не вяртаўся да ўдзелу ў здымках сэрыяла[7]. Роля Спартака была перададзеная аўстралійскаму актору Ліяму Макінтайру[8].

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Robert Seidman (19 красавіка 2010) "Spartacus: Blood and Sand" Season Finale, "Kill Them All" Sees Ratings Highs With Adults 18-49. TV by the Numbers. Праверана 22 лютага 2010 г.
  2. ^ Shoot date set for Spartacus prequel. LucyLawless.info. Праверана 27 траўня 2010 г.
  3. ^ Rosario T Calabria (11 траўня 2010) Starz to produce six-part Spartacus prequel series. Your Entertainment Now. Праверана 27 траўня 2010 г.
  4. ^ Eric Goldman (21 сьнежня 2009) Spartacus and White Collar Renewed. TV IGN. Праверана 18 красавіка 2010 г.
  5. ^ Andy Whitfield Has Cancer: 'Spartacus' Actor Diagnosed With Non-Hodgkin Lymphoma. The Huffington Post (9 сакавіка 2010).
  6. ^ A personal message from Andy Whitfield
  7. ^ Nellie Andreeva (17 верасьня 2010) 'Spartacus' Star Andy Whitfield's Cancer Is Back: Won't Return Next Season To Series. Deadline Hollywood. Праверана 18 верасьня 2010 г.
  8. ^ James Hibberd (17 студзеня 2011) Liam McIntyre is the new Spartacus!. Entertainment Weekly. Праверана 18 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]