Спартак: Кроў і пясок
| Спартак: Кроў і пясок | |
| Spartacus: Blood and Sand | |
| Стваральнік | Steven S. DeKnight[d] |
|---|---|
| Сцэнарыст | Брэнт Флэтчэр Аарон Гэлбінг Тод Гэлбінг Міранда Кўок |
| Рэжысэр | Майкл Гэрст Рык Джэйкабсан Джэсі Ўорн Грэйдзі Гол Роўэн Ўудс |
| У ролях | Эндзі Ўітфілд Люсі Лоўлэс Джон Ганна Пітэр Мэнса Ману Бэнэт Віва Б’янка Нік Тарабэй |
| Кампазытар | Джозэф Ладука |
| Краіна | Злучаныя Штаты |
| Колькасьць сэрыяў | 13 |
| Мова | ангельская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар | Чарлз Найт Аарон Лэм Стывэн С. Дэнайт Пол Грындэр |
| Даўжыня сэрыі | 50 хвілін |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Starz (ЗША) |
| На экранах | 22 студзеня — 16 красавіка 2010 — |
| Храналёгія | |
| Наступны | Спартак: Багі арэны |
| Спасылкі | |
| Афіцыйны сайт | |
«Спартак: Кроў і пясок» (па-ангельску: Spartacus: Blood and Sand) — амэрыканскі гістарычны тэлесэрыял, прэм’ера якога адбылася 22 студзеня 2010 году на кабэльным канале «Starz».
Асноўную фабулу сэрыяла складае гісторыя Спартака, кіраўніка аднаго з буйнейшых паўстаньняў рабоў у Рымскай рэспубліцы ў пэрыяд 74 да н. э. — 71 да н. э.. Праз наяўнасьць рэалістычных сцэнаў гвалту, эратычных сцэнаў і абсцэннай лексыкі сэрыял быў пастаўлены ў катэгорыю «TV-MA» (Mature audience — «для дарослай аўдыторыі»).
22 сьнежня 2009 году, за месяц да прэм’еры, было абвешчана пра заплянаваныя здымкі другога сэзону[1]. Аднак 9 сакавіка 2010 году IGN.com паведамілі, што здымкі былі адкладзеныя праз выяўленую ў актора Эндзі Ўітфілда раньнюю стадыю няходжкінскай лімфомы[2]. У выніку затрымкі паміж здымкамі другога сэзону «Starz» выпусьцілі шасьцісэрыйны прыквэл пад назвай «Спартак: Багі арэны»[3]. Работы па падрыхтаваньні другога сэзону пачаліся пасьля заявы аб выздараўленьні Эндзі Ўітфілда ад раку[4], аднак пазьней у яго адбыўся рэцыдыў[5]. З гэтага часу Starz узялі на ролю Спартака Ліяма Макінтайра[6].
Эпізоды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Cancelled Shows 2009: Spartacus gets renewed by Starz for a second season before even premiering. Series & TV (22 сьнежня 2009). Праверана 22 сьнежня 2009 г.
- ↑ Spartacus Halts Production Of Season 2. Series & TV (9 сакавіка 2010). Праверана 9 сакавіка 2010 г.
- ↑ Vulture Exclusive: Starz Developing a Spartacus: Blood and Sand Prequel Праверана 11 красавіка 2010 г.
- ↑ Spartacus' Star Andy Whitfield Is Cancer-Free & Ready To Return To The Starz Series. Deadline (8 чэрвеня 2010 аўтар=Nellie Andreeva). Праверана 14 ліпеня 2010 г.
- ↑ Nellie Andreeva Spartacus' Star Andy Whitfield's Cancer Is Back: Won't Return Next Season To Series. Deadline Hollywood. Праверана 18 веарсьня 2010 г.
- ↑ Elliot Crumpley (18 студзеня 2011) Liam McIntyre confirmed to take over Spartacus role. College News. Праверана 18 студзеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт тэлесэрыяла «Спартак: Кроў і пясок» (анг.)
- Тэлесэрыял «Спартак: Кроў і пясок» на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Тэлесэрыял «Спартак: Кроў і пясок» на сайце TV.com (анг.)
| ||||||||