Сьвінка Пэпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвінка Пэпа
Peppa Pig
Жанр Анімацыя
Камэдыя
Аўтар
  • Нэвіл Эстлі
  • Марк Бэйкер
Рэжысэр
  • Нэвіл Эстлі
  • Марк Бэйкер
  • Філіп Хол (2011)
  • Ёрыс ван Гульзэн (2011)
Сцэнарыст
  • Нэвіл Эстлі
  • Марк Бэйкер
  • Філіп Хол
У галоўных ролях
  • Харлі Бэрд (2009—2011)
  • Сэсылі Блум (2006)
  • Лілі Сноўдэн-Файн (2004)
  • Джон Спаркс
  • Марвэна Бэнкз
  • Рычард Рыдынгз
  • Олівэр Мэй
  • Эліс Мэй
  • Дэвід Грэм
  • Фрэнсіз Ўайт
  • Дэвід Рынтул
  • Гэйзэл Рад (2004)
  • Бэтан Ліндсэй (2006)
  • Мэг Хол
  • Джордж Ўулфорд
  • Гарысан Олдрайд
  • Саен Тэйлар
  • Джулія Мос
  • Элаіз Мэй
  • Дэн Бізьлі
  • Эма Ўэстан
  • Саран Эн Кэнэдзі
  • Эндзі Гамілтан
  • Браен Блэсд
  • Домінік Бэрн
  • Аляксандар Армстранг
  • Эма Форбс
Кампазытар Джуліян Нот
Краіна вытворчасьці Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Мова ангельская
Колькасьць сэзонаў 4
Колькасьць выпускаў 210
Сьпіс выпускаў Сьпіс сэрыяў «Сьвінкі Пэпы»
Вытворчасьць
Прадусар Філ Дэйвіс
Месца здымак Лёндан
Працягласьць 208 × 5 хвілін
1 × 10 хвілін
Трансьляцыя
Канал Channel 5, Nick Jr.
Фармат кадра 16:9
Пэрыяд трансьляцыі з 31 траўня 2004 (15 гадоў таму) да цяперашняга часу
Спасылкі
Афіцыйны сайт

«Сьві́нка Пэ́па» (па-ангельску: Peppa Pig) — брытанскі анімацыйны тэлевізыйны сэрыял для дашкольнікаў, створаны студыяй Astley Baker Davies і ўпершыню прэзэнтаваны 31 траўня 2004 року. За гэты час выйшлі чатыры сэзоны.

Галоўная гераіня сэрыялу — Пэпа, антрапаморфная сьвінка, якая мае сям’ю і сяброў. Усе ейныя сябры — розныя віды сысуноў такога самага ўзросту, як і Пэпа; а сябры ейнага малодшага брата Джорджа — такога, як і ён. У сэрыях паказаныя штодзённыя заняткі дзяцей: наведваньне дашкольнае групы, паходы на купаньне, наведваньне бабулі зь дзядуляй, стрыечных братоў, гульні на дзіцячай пляцоўцы ці катаньне на роварах.

Пэрсанажы носяць вопратку, жывуць у хатах і кіруюць машынамі, але ўсё ж валодаюць пэўнымі характарыстыкамі жывёлаў свайго роду. Пэпа і ейная сям’я хрукаюць пры размове, а іншыя жывёлы выдаюць свае характэрныя гукі ды ня толькі, напрыклад, сям’я Труса вельмі любіць моркву. Трусы — адзіныя з жывёлаў, хто жывуць у нары пад гарой, але й гэтая хата мае вокны й іншае падабенства з чалавечым жытлом.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвіньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвінка Пэпа — галоўны пэрсанаж. Любіць скакаць па брудных лужынах, гуляць зь плюшавым мядзьведзікам «Тэдзі», гуляць зь феямі, хадзіць у дзіцячую групу і прымяраць вопратку. Яна жыве з малодшым братам Джорджам і бацькамі[1].
  • Парсюк Джордж — малодшы брат Пэпы. Ягоная ўлюбёная цацка — дыназаўрык «М-р Дыназаўр». У шматлікіх эпізодах ён плача сваім «фірмовым» патокам сьлёз і воплем. Звычайна ў такія моманты Пэпа зводзіць яго.
  • Мама-сьвіньня — маці Пэпы і Джорджа. Працуе дома праз кампутар.
  • Тата-вяпрук — тата Пэпы і Джорджа. Працуе інжынэрам або архітэктарам (часта бачны з красьлюнкамі, у адной сэрыі распрацоўвае дом для ваўчынай сям’і).
  • Дзядуля-вяпрук — тата Мамы-сьвіньні. Мае жарсьць да садоўніцтва і суднаходзтва. Ягоны найлепшы сябар — Дзядуля-сабака.
  • Бабуля-сьвіньня — мама Мамы-сьвіньні. Любіць парфуму. Вырошчвае яблыні ў сваім садзе.
  • Дзядзька-вяпрук — старэйшы брат Таты-вепрука, муж Цёткі-сьвіньні, бацька Хлоі і Аляксандра.
  • Цётка-сьвіньня — жонка Дядзькі-вепрука, маці Хлоі і Аляксандра.
  • Сьвінка Хлоя — сястра Аляксандра, стрыечная сястра Пэпы і Джорджа. Мае сяброў мядзьведзіху Бэлінду і вявёрку Саймана. Яна крышачку вышэйшая і старэйшая за Пепу, носіць жоўтую сукенку.
  • Парсючок Аляксандар — брацік Хлоі. Ягоным першым словам была «лужына».

Трусы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Трусяня Рэбэка — сяброўка Пэпы зь дзіцячае групы. Старэйшая сястра Рычарда і двайняшак Розі і Робі.
  • Трусік Рычард — малодшы брат Рэбэкі і старэйшы — блізьнятак. Найлепшы сябар Джорджа, хвалюецца па дробязях і плача, як Джордж, у некаторых сэрыях разам зь ім.
  • Міс Трусіха — працуе адразу на некалькіх працах: кіроўцай аўтобуса, памочніцай у супэрмаркеце, бібліятэкаркай, пілётам верталёту, пажарніцай, прадавачкай марозіва, памочніцай у абутковай краме, гандляркай квіткамі і прадавачкай у парцалянавай краме, але ёй гэта падабаецца.
  • Мама-трусіха — мама Рэбэкі, Рычарда, Розі і Робі. Блізьнятка міс Рэбіт.
  • Тата-трус або Містэр Трус — тата Рэбэкі, Рычарда і блізьнятак. Працуе з Татам-вепруком і місіс Коткай у офісе на верхнім паверсе. У розных сэрыях працуе то начальнікам станцыі, то наглядчыкам музэю, то прадаўцом марозіва. Найлепшы сябар Таты-вепрука.
  • Дзядуля-трус — дзядуля Рэбэкі, Рычарда і блізьнятак.
  • Трусікі Розі і Робі — малодшая сястрычка і брацік Рэбэкі і Рычарда.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзіцячая прэмія BAFTA-2005 за найлепшы мультсэрыял для дашкольнікаў
  • Прэмія дзіцячай аўдыенцыі фэстывалю «Cartoons on the Bay»-2005 за найлепшы мультсэрыял для дашкольнікаў
  • Прэмія Пульсінэлы фэстывалю «Cartoons on the Bay»-2005 за найлепшы мультсэрыял для дашкольнікаў
  • Прэмія Пульсінэлы фэстывалю «Cartoons on the Bay»-2005 за найлепшую эўрапейскую перадачу году
  • Лепшы дзіцячы мультсэрыял Брэдфардзкага анімацыйнага фэстывалю-2005
  • Гран-пры за найлепшую ТБ-прадукцыю анімацыйнага фэстывалю Энэсі-2005
  • Дзіцячая прэмія BAFTA найлепшаму выканаўцу (Гарлі Бэрд)
  • Дзіцячая прэмія BAFTA-2011 за найлепшы мультсэрыял для дашкольнікаў
  • Дзіцячая прэмія BAFTA-2012 за найлепшы мультсэрыял для дашкольнікаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ NickJr. Peppa Pig Character Reference(анг.) Nick Jr. Праверана 2 ліпеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьвінка Пэпасховішча мультымэдыйных матэрыялаў