Сьверзна
Возера
Сьверзна
Сьверзна |
Сьверзна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Сьверзны складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 10,1 м. Даўжыня возера — 1,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,48 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,44 млн м³, плошча вадазбору возера — 10 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—9 м і знаходзяцца пад лесам. На поўдні і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае 10—12 м. Берагі возера нізкія, знаходзяцца пад хмызьняком. На паўднёвым усходзе берагі зьліваюцца з схіламі.
На возеры ёсьць 4 затокі. На поўначы і паўночным захадзе шырыня поймы складае да 25 м. Пойма тарфяністая, знаходзіцца пад хмызьняком і лесам.
Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў паўночнай частцы возера. Дно вадаёма да глыбіні 2—3,5 м высланае пяском. На большых глыбінях дно высладае сапрапэлем.
Возера зарастае надводнай расьліннасьцю да глыбіні 1,5 м, шырыня паласы зарастаньня складае 15 м. Гарлачыкі і рдзесты пашыраныя да глыбіні 3 м.
На паўночным захадзе Сьверзна злучанае пратокай з ракой Ушача.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1