Перайсьці да зьместу

Сымбаль манату

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль азэрбайджанскага манату
Выява
  ¥ ֏ 𐆖 ؋ ฿  
Іншыя назвы
  • Сымбаль манату
  • Знак манату
  • Знак азэрбайджанскага манату
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Кадаваньне ISO 4217
  • AZM (031) раней
  • AZN (944)
Краіна Азэрбайджан Азэрбайджан
Назва ў Юнікодзе
manat sign
Юнікод ₼: U+20BC
HTML ₼: ₼
UTF-16 ₼: 0x20BC
URL-код ₼: %E2%82%BC
Гісторыя
Варыяцыі
  • man.
  • m
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Сы́мбаль мана́ту ці сымба́ль азэрбайджа́нскага мана́ту () — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у блёк «Сымбалі валют» (анг. Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Азэрбайджану — манату (азэрб. Manat)[1][2].

Банкнота Азэрбайджану (100 манатаў).

Сымбаль «» уяўляе сабой стылізаваную маленькую лацінскую літару «m» у выглядзе паўкола, перакрэсьленага адной вэртыкальнай / дыяганальнай лініяй. Канкрэтнае напісаньне залежыць ад шрыфту, які быў выкарыстаны для вываду сымбаля[3].

Сымбаль зьявіўся ў якасьці аднаго з элемэнтаў афармленьня асабовага боку банкноты вартасьцю 100 манатаў, выпушчанай у абарачэньне ў студзені 2006 году[4]. Дызайн грашовых знакаў і сымбаля нацыянальнае валюты Азэрбайджану быў выкананы аўстрыйскім дызайнэрам Робэртам Калінай, які вядомы таксама распрацоўкай афармленьня апошняй сэрыі аўстрыйскіх шылінгаў і першых эўрабанкнотаў[5][6][7].

Дызайн сымбаля азэрбайджанскага манату быў натхнёны дызайнам сымбаля эўра ()[7]. Ён нагадвае павернуты на 90° знак эўра з адной паласой. Сымбаль манату адлюстроўваецца справа ад сумы ў азэрбайджанскай мове.

  1. ^ Unicode: Currency Symbols (Range: 20A0–20CF) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 14 красавіка 2008 г.
  2. ^ 2011-10-31 Letter from Central Bank of Azerbaijan Regarding Manat Sign — Karl Pentzlin (WG2 N4163, L2 / 11-420) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) (анг.) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 6 сьнежня 2016 г.
  4. ^ 2011-11-10 Proposal to add the currency sign for the Azerbaijani Manat to the UCS — German N. B. (WG2 N4168, L2 / 12-047) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 8 красавіка 2016 г.
  5. ^ 2011-08-05 Revised Proposal to encode Azerbaijani manat sign in the UCS (minor update) — Mykyta Yevstifeyev (L2 / 11-231) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2015 г.
  6. ^ 2011-10-21 Additional evidence for the Azerbaijan Manat symbol — Karl Pentzlin (L2 / 11-366) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2015 г.
  7. ^ а б 2013-06-10 Proposal to add the currency sign for the Azerbaijani Manat to the UCS — Karl Pentzlin (WG2 N4445, L2 / 13-180) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 9 красавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • на сайце Scriptsource.org (анг.)