Перайсьці да зьместу

Суўр Мунамягі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суур-Мунамягі
эст. Suur Munamägi
Від на гару зь вежы Суур Мунамягі
Найвышэйшы пункт
Вышыня 318 н. у. м.
Адносная вышыня 218 м н. у. м.
Ізаляцыя 169,93 км н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Вырумаа
Кантынэнт Эўразія
Краіна Эстонія
Горная сыстэма Хаанья[d]
ВікіМапія http://new.wikimapia.org/#lang=be&lat=57.000000&lon=27.000000&z=14&m=b
Суур-Мунамягі
эст. Suur Munamägi на мапе Эстоніі
<div data-caption="Суур-Мунамягі
эст. Suur Munamägi на мапе Эстоніі" data-title="На мапе Эстоніі">
Суур-Мунамягі эст. Suur Munamägi
Суур-Мунамягі эст. Suur Munamägi
Суур-Мунамягі
эст. Suur Munamägi
[[commons:Category:Suur Munamägi|Суур-Мунамягі
эст. Suur Munamägi]]
у Вікісховішчы

Су́ур-Мунамягі (па-эстонску: Suur Munamägi, літаральна Гара Вялікае яйка) — найвышэйшы пункт Эстоніікраінаў Балтыкі) вышынёй 318 мэтраў над узроўнем мора. Гара разьмешчаная каля вёскі Хаан’я (павет Выру) ў паўднёва-ўсходняй частцы Эстоніі, непадалёк ад мяжы з Латвіяй і Расеяй. Мясцовасьць вакол вяршыні — ўзвышша Хаан’я — умерана гарыстая.

На пагорку было 5 вежаў. Першая была пабудавана ў 1812 року і, паводле легенды, была зруйнаваная з-за таго, што зьбівала з панталыку караблі, якія падыходзілі да берага. Другая вежа зьявілася ў 1870 дзякуючы мясцоваму карчмару. Вежа мела 8 мэтраў вышыні і карысталася папулярнасьцю сярод мясцовых жыхароў з-за карчмы. У ёй, аднак, зьмяшчаліся толькі 4—5 чалавек, а вакольныя дрэвы неўзабаве пачалі перакрываць агляд.

Трэцяя вежа была пабудавана на тым самым месцы, што й другая. Яе вышыня склала 12 мэтраў. Чацьвёртую вежу пабудавалі ў 1925 року, у незалежнай Эстоніі. Будаўніцтва цягнулася 3 месяцы, а вышыня вежы была 17 мэтраў. Затым павет Выру ўласнымі сіламі зрабіў праходы для людзей, ачысьціў лес і ўсталяваў лаўкі перад вежай. Цырыманіяльнае адкрыцьцё прайшло 19 ліпеня 1925 року. Аднак неўзабаве і яна перастала задавальняць жыхароў, бо была драўляная і недастаткова высокая — дрэвы ўсё адно засланялі яе.

Сучасны выгляд вежы

Новая, жалезабэтонная вежа вышынёй 25,7 м была збудаваная ў 1939 року. На яе ўзьвядзеньне пайшло 36 000 цаглін і 80 тон цэмэнту. Будаўніцтва было скончанае ў чэрвені, але адкрыцьцё было адкладзена з-за пачатку Другой сусьветнай вайны. У час вайны вежа пацярпела нязначна, і ў 1955 была адрамантаваная. Мэмарыяльны музэй Кройцвальда, які ў той час месьціўся ў вежы, паклапаціўся пра мадэрнізацыю вежы і парадкаваньне ваколіц. У 1969 року наверсе вежы быў прыбудаваны дадатковы паверх, пасьля чаго яе вышыня дасягнула 29,1 м, а радыюс агляду з вышыні 346,7 мэтраў склаў 50 кілямэтраў.

У 1998 годзе была распачатая рэстаўрацыя вежы паводле праекту воласьці Хаан’я. У 2002 была спраектаваная сыстэма трубаправоду вежы, завершаная ў наступным року. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы на Суур-Мунамягі вяліся ад жніўня 2004 па ліпень 2005: была абноўленая аглядная вежа, пабудаваныя ліфт і шкляная кавярня, пераробленыя пад’езды да вежы, а таксама зроблена асьвятленьне пешаходных зон і вежы. Агульны кошт працаў склаў каля 10 мільёнаў кронаў і быў прафінансаваны Эўразьвязам, эстонскім урадам, Цэнтрам інвэстыцыяў, воласьцю і прыватнымі ахвярадаўцамі.

24 ліпеня 2005 абноўленая аглядальная вежа Суур-Мунамягі была ўрачыста адчыненая.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суўр Мунамягісховішча мультымэдыйных матэрыялаў