Сусьветная арганізацыя здароўя
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя | |
Сьцяг арганізацыі | |
Абрэвіятура | СААЗ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 7 красавіка 1948 (76 гадоў таму) |
Тып | міжнародная недзяржаўная арганізацыя |
Мэта | ахова здароўя |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Дзейнічае ў рэгіёнах | па ўсім сьвеце |
Афіцыйныя мовы | ангельская, гішпанская, расейская, француская, кітайская, арабская |
Генэральны дырэктар | Тэдрас Гебрэесус |
Сайт | who.int |
Сусьве́тная арганіза́цыя аховы здаро́ўя, СААЗ (па-ангельску: World Health Organization, WHO) — адна з арганізацыяў, якая дзейнічае ў рамках ААН. Арганізацыя зьяўляецца чальцом групы разьвіцьця ААН. Папярэднік САЗ, Арганізацыя здароўя, была агенцтвам пры Лізе Нацыяў. Штаб-кватэра СААЗ знаходзіцца ў Жэнэве.
У 1945 годзе на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска было прынята рашэньне аб стварэньні міжнароднай арганізацыі па пытаньнях аховы здароўя. Канстытуцыя Сусьветнай арганізацыі здароўя была падпісана ўсімі 61 краінамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 22 ліпеня 1946 году ў Нью-Ёрку. Першае паседжаньне новай арганізацыі адбылося 24 ліпеня 1948 году. З моманту свайго стварэньня, яна была адказна за ліквідацыю воспы, гуляючы вядучую ролю ў гэтым пытаньні. У цяперашні час ейныя прыярытэты ўключаюць барацьба з інфэкцыйнымі захворваньнямі, у прыватнасьці , ВІЧ/СНІДам, каранавіруснай інфэкцыяй, малярыяй і сухотамі, а таксама, зьмякчэньне наступстваў неінфэкцыйных захворваньняў, аховай сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, разьвіцьця і старэньня чалавека, харчаваньня, харчовай бясьпекі і здаровага харчаваньня, гігіены працы, таксікаманіі. Іншымі мэтамі дзейнасьці СААЗ зьяўляюцца павелічэньне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сфэры аховы здароўя і барацьбы з пошасьцямі, а таксама ўсталяваньня нормаў складу лекаў і якасьці прадуктаў. Арганізацыя змагаецца таксама за ўсталяваньне мэдычнай бясьпекі для кожнага чалавека і зьмяншэньне сьмяротнасьці немаўлятаў.
Да асноўных посьпехаў дзейнасьці СААЗ належаць: перамога над эпідэміямі малярыі, чумы, халеры, сухотаў праз масавыя вакцынацыі. СААЗ таксама вальчыць са СНІДам.