Суркі
Выгляд
| Суркі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Грызуны |
| Падатрад | Вавёркападобныя |
| Сямейства | Вавёркавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Marmota | |

Суркі́ (Marmota) — сысуны, прадстаўнікі атраду грызуноў.
На зямлі існуе 15 відаў суркоў, якія маюць агульнага продка. Прарадзіма суркоў — Амэрыка. У той час як большасьць жывёлаў рухалася з Эўразіі ў Амэрыку, суркі з Амэрыкі перабіраліся ў Азію. Розныя віды абасобіліся ў розных геаграфічных зонах і адрозьніваюцца асаблівасьцямі паводзінаў, але захавалі зьнешнюю падобнасьць, неабходнасьць упадаць у сьпячку і жыцьцё ў калёніях. Усе суркі траваядныя, жывуць у норах, маюць цёплае футра.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |