Стэфан Штыльянавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Штыльянавіч
Дата нараджэньня II тысячагодзьдзе
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1543
Месца сьмерці
Месца пахаваньня

сьв. Стэфан Штыльянавіч (па-сэрбску: Стефан Штиљановић 1498—1543), (падпісваў свае лісты як Шкільянавіч[1], Сімён Пішчэвіч згадвае яго як Шкрыльянавіча у сваёй «Гісторыі сэрбскага народу») — апошні князь Паштроўскі, кашталян Врховацкі каля Пожагі [2], дабрадзей і сэрбскі сьвяты.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з Паштровічаў. Яго жонкай была Алена Багдановіч[3]. Ён пакінуў усю сваю маёмасьць свайму народу і накіраваўся ў Срэм у 1498 годзе з-за канфлікту з вэнэцыянцамі. У Срэме ён жыў у мястэчку Моравіч. Народная традыцыя паказвае дэспата Стэфана Штыльянавіча як найбольш узорнага хрысьціянскага кіраўніка і прыпісвае яму шмат высакародных учынкаў, а таксама гераічную барацьбу з туркамі. Падчас барацьбы за вугорскі трон паміж каралём Фэрдынандам і герцагам Янам Запальяі падтрымаў Фэрдынанда. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ад бітвы пры Мохачы ў 1526 годзе[4]. Ад Фэрдынанда ён атрымаў маёнткі ў Віравіціцкай жупаніі (1527), а таксама горад Валпава, дзе княжыў.

Апошнія зьвесткі пра Стэфана Штыльянавіча паходзяць з 1540 году, калі ён быў прэфэктам умацаванага гораду Валпава, пасьля чаго яго сьляды згубіліся. Мяркуецца, што пасьля таго, як горад захапіў туркі, ён адступіў у Шыклаш, дзе і скончыў сваё жыцьцё[4].

Лічыцца, што ён памёр, хутчэй за ўсё, каля 1543 году. Паводле паданьня і запісу ў «Повесном слову», спачатку ён быў пахаваны на суседнім узгорку Джунтыр[4]. Ужо ў 1545 годзе яго мошчы знаходзіліся ў манастыры Шышатавац у Срэме. У эпоху турэцкага валадарства яго мошчы ў Срэме, несумненна, мелі вялікую значнасьць, лічылася, што яны маюць асаблівай гаючую моц[4]. Ён быў прылічаны СПЦ да ліку сьвятых. Восеньню, 17 кастрычніка, штогод згадваецца і адзначаецца яго імя.

У 1942 годзе яго мошчы былі перанесеныя з манастыра ў Сабор Сьвятога Міхаіла ў Бялградзе[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Seletković, Petar Scrinia Slavonica 22, Stefan Štiljanović – od kaštelana do despota i sveca. — Slavonski Brod: Hrvatski institut za povijest, 2022.
  2. ^  Seletković, Petar Scrinia Slavonica 22, Stefan Štiljanović – od kaštelana do despota i sveca. — Slavonski Brod: Hrvatski institut za povijest, 2022. — P. 21.
  3. ^  Seletković, Petar Scrinia Slavonica 22, Stefan Štiljanović – od kaštelana do despota i sveca. — Slavonski Brod: Hrvatski institut za povijest, 2022. — P. 25.
  4. ^ а б в г Половина, Наташа (2013). Далић, Јован, ур. «Акатист Светом апостолу и првомученику Стефану зографа Лонгина (текст и коментари)». 61. Нови Сад: Матица српска. ISSN 0543-1220
  5. ^ Стојановић, Александар (2012). «Радослав Грујић о преносу моштију српских светитеља априла 1942. године из НДХ У окупирану Србију». Токови историје: Часопис Института за новију историју Србије (1): 69—86.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  •  Пишчевић, Симеон Историја српског народа. — Нови Сад и Шид: Академска књига и Народна књижница Симеон Пишчевић Шид, 2018. — ISBN 978-86-6263-214-2