Стэфан Русецкі
Выгляд
Герб «Равіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1671 |
Пахаваны | |
Род | Русецкія |
Жонка | Ганна Служка |
Дзеці | N. дачка<br\>Аляксандар<br\>Бэнэдыкт<br\>Станіслаў |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.
Стэ́фан Русе́цкі (па-польску: Stefan Rusiecki, ? — 1671) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лідзкі стольнік, кашталян менскі з 15 студзеня 1663 году.
З роду Русецкіх герба «Равіч», быў лідзкім стольнікам, прызначаны кашталянам менскім 15 студзеня 1663 году «па Стэфане Кандзежаўскім, які стаў смаленскім кашталянам». Быў жанаты на берасьцянскай харужычанке Ганне Служке і меў ад яе дачку, якая стала законьніцай Сьв. Бэнэдыкта і трох сыноў: Аляксандра і Станіслава ў стане рыцарскім, і Бэнэдыкта, ў стане духоўным (1691). Станіслаў быў электарам ў 1674 годзе з берасьцейскага ваяводзтва. Памёр Стэфан Русецкі ў 1671 годзе, аб чым сьведчыла срэбная таблічка, якая знаходзілася ў Берасьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.