Стэйнішкі
Стэйнішкі лац. Stejniški | |
лет. Stainiškės | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Езяроскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°45′54″ пн. ш. 26°2′2″ у. д. / 55.765° пн. ш. 26.03389° у. д.Каардынаты: 55°45′54″ пн. ш. 26°2′2″ у. д. / 55.765° пн. ш. 26.03389° у. д. |
Стэйнішкі |
Стэйнішкі (лет. Stainiškės) — вёска ў Летуве, каля возера Стромы. Уваходзяць у склад Дусяцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэн, Стан або Стэйна (Sten, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Стэйнішкі ўваходзілі ў склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 129.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1359.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 621.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 259.