Стыў Айзэрман
| Стыў Айзэрман | ||
|---|---|---|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | Канада | |
| Дата нараджэньня | 9 траўня 1965 (60 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | Крэнбрук, Канада | |
| Нацыянальная зборная | Канада | |
| Драфт НХЛ | 4 абраны, 1983 Дэтройт Рэд Ўінгс | |
| Гульнявая кар’ера | 1983—2006 | |
Сты́вэн Грэ́гары «Стыў» А́йзэрман (па-ангельску: Stephen Gregory «Steve» Yzerman; нарадзіўся 9 траўня 1965 году, Крэнбрук, Брытанская Калумбія, Канада) — былы прафэсійны канадзкі хакеіст, нападнік, у цяперашні час — генэральны мэнэджар клюбу «Тампа Бэй Лайтнінг». У Нацыянальнай хакейнай лізе гуляў з 1983 да 2006 году, усю кар’еру правёўшы толькі ў адным клюбе — «Дэтройт Рэд Ўінгс». Алімпійскі чэмпіён 2002 году ў складзе зборнай Канады.
З «чырвонымі крыламі» Айзэрман тройчы атрымліваў перамогу ў Кубку Стэнлі (1997, 1998, 2002). У 21 год, перад сэзонам 1986—1987 гадоў, яго абралі капітанам каманды, якім ён заставаўся да канца сваёй кар’еры. Айзэрману належыць рэкорд па самым працяглым знаходжаньні на пасадзе капітана каманды НХЛ. У сэзоне 1988—1989 гадоў Стывэн атрымаў за сэзон 155 пунктаў (65 галоў, 90 перадачаў), больш за гэты паказчык у лізе мелі толькі Ўэйн Грэцкі й Марыё Лем’ё.
За часы сваёй кар’еры Айзэрман атрымліваў некалькі прызоў НХЛ, як то Ўзнагароду Тэда Ліндсэя ў 1989 годзе, Трафэй Кона Смайта ў 1998 годзе, як самаму каштоўнаму гульцу плэй-оф, Трафэй Фрэнка Джэй Сэлкі ў 2000 годзе, як лепшаму форварду абарончага пляну, і Трафэй Біла Мастэртона ў 2003 годзе. Таксама Стыў 9 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НХЛ.
3 ліпеня 2006 году Айзэрман абвесьціў пра сыход з спорту[1], завяршыўшы кар’еру на шостай пазыцыі ў сьпісе лепшых бамбардзіраў НХЛ за ўсю ейную гісторыю[2]. 25 верасьня таго ж году яго прызначалі віцэ-прэзыдэнтам каманды «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Стыў Айзэрман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце NHL.com
- Статыстыка на сайце The Internet Hockey Database
- Нарадзіліся 9 траўня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Крэнбруку
- Канадзкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Канады
- Хакеісты клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс»
- Уладальнікі Кубка Стэнлі
- Уладальнікі трафэю Кона Смайта
- Уладальнікі трафэю Фрэнка Джэй Сэлкі
- Уладальнікі ўзнагароды Тэда Лінсдэя
- Уладальнікі трафэю Біла Мастэртона
