Студня (Браслаў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Студня
| |
Студня
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Браслаў |
Каардынаты | 55°38′19.4″ пн. ш. 27°01′51.3″ у. д. / 55.638722° пн. ш. 27.030917° у. д.Каардынаты: 55°38′19.4″ пн. ш. 27°01′51.3″ у. д. / 55.638722° пн. ш. 27.030917° у. д. |
Архітэктурны стыль | закапанскі стыль |
Аўтар праекту | Юльюш Клос[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Студня | |
Студня на Вікісховішчы |
Студня (Калодзежны шацёр) — помнік архітэктуры першай траціны XX стагодзьдзя ў Браславе. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, у двары былой Калёніі ўраднікаў[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У некаторых крыніцах сьцьвярджаецца, што студню збудавалі ў ХІХ стагодзьдзі[1]. Аднак напраўду яе збудавалі ў 1924—1926 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Юльюша Клоса ў складзе архітэктурнага ансамблю Калёніі ўраднікаў[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта шацёр, пастаўлены над калодзежам на 4 прафіляваных слупах з падкосамі. Пачатковае ўмацаваньне ствала калодзежа не захавалася. Аснова шатра ўтвараецца скрыжаванымі бэлькамі, канцы якіх выступаюць і маюць фігурныя зрэзы. Пакрыцьцё шатра зь мяццай дранкі, што дало магчымасьць стварыць плястычныя грані і плаўныя абрысы даху. Завяршае яго шпіль з простым прафіляваньнем, аналягічным прафіляваньню слупоў[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас суседняга Дома культуры — вуліца Савецкая, 106
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 139.
- ^ Шыдлоўская Я. «Закапанскі» стыль на Беларусі, TIO.BY
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 496 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000171 |