Станіслаў Сямашка
Выгляд
| Станіслаў Сямашка | |
| Старшыня Саюзу палякаў на Беларусі | |
|---|---|
| 12 верасьня 2009 — 14.01.2012[1] | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік | Юзаф Лучнік |
| Наступнік | Мечыслаў Лысы |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1952 Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць |
Станіслаў Людвікавіч Сямашка (па-польску: Stanisław Siemaszko; нар. у 1952 годзе ў Шчучынскім раёне) — прадпрымальнік, польскі дзяяч на Беларусі, афіцыйны старшыня Саюзу палякаў на Беларусі (не прызнаны польскімі ўладамі).
З рабочай сям`і. Вядомы на Гарадзеншчыне прадпрымальнік, мае гатэлі ў Шчучыне і Горадні. Фундатар аднаўленьня пахаваньняў нямецкіх салдатаў, што загінулі ў часы ІІ сусьветнай вайны на Беларусі.
Да мінулага году ніяк ня быў зьвязаны з польскім рухам і не ўваходзіў у Саюз палякаў на Беларусі [2]. Узначальваў гарадзенскі аддзел Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці [3]. 12 верасьня 2009 году на зьезьдзе СПБ быў абраны кіраўніком арганізацыі.
Не размаўляе па-беларуску [4].