Станіслаў Каласанты Роек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Станіслаў Каласанты Роек (5 лістапада 1908, Грэнбочын, Польшча-6 кастрычніка 1996, Ліда) — рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз. 19 сакавіка 1925 у Кракаве ўступіў у Ордэн Піяраў, тамсама 20 красавіка 1935 атрымаў каплянскае пасьвячэньне. У жніўні 1939 году прыехаў у Ліду. Напачатку служыў у піярскім калегіюме. Пасьля сьмерці ды высылкі ўсіх сьвятароў застаўся адзіным прадстаўніком касьцёлу ў Лідзе. Апроч таго праводзіў душпастарскае служэньне ў шчучынскай зямлі. Падвяргаўся нападам, два разы на ягонае жыцьцё рабіліся замахі. Пахаваны ля сцяны Фарнага касцёла, у якім ён душапастырстваваў палову стагоддзя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ірэна Стасевіч-Ясюкова. Станіслаў Роек. // Беларускія рэфэраты